Наталля Мікалаеўна Леўчык
Наталля Мікалаеўна Леўчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык, архівістка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Наталля Мікалаеўна Леўчык (нар. 3 кастрычніка 1946, г. Цяньцзінь, Кітай) — беларускі гісторык, архівіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1972 г. скончыла МДГАІ. З мая 1972 – малодшы навуковы супрацоўнік, са студзеня 1978 – старшы навуковы супрацоўнік ЦДГА БССР у г. Мінску; у 1982–1991 – загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм, з 1992 – галоўны архівіст, вядучы навуковы супрацоўнік АІПС; з 2007 – на пенсіі[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займалася пытаннямі стварэння і ўдасканалення навукова-даведачнага апарата архіва. Прымала ўдзел ва ўдасканаленні фондаў намесніцкіх і губернскіх упраў, Мінскай казённай палаты, губернскай чарцёжнай і інш. Узначальвала работу па перапрацоўцы і ўдасканаленню фондаў судовых устаноў перыядаў Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі (вышэйшай інстанцыі Мінскай губерні), фондаў князёў Радзівілаў, праваслаўных кансісторый, духоўных упраў, благачынняў, цэркваў, манастыроў[1].
Каардынавала працу па каталагізацыі многіх фондаў архіва, інфармацыйнаму напаўненню сістэматычнага каталога і каталога імёнаў. Удзельніца распрацовак шэрагу навукова-метадычных дапаможнікаў па навукова-даведачнам апараце архіва[1].
Адна са складальніц даведніка «Фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі», аўтар яго шматлікіх артыкулаў па гісторыі дзяржаўных устаноў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Веды архівіста і вялікі практычны вопыт перадавала маладым супрацоўнікам, падрыхтавала шэраг спецыялістаў аддзела ІПС[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалём «Ветэран працы», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі архіва, Белкамархіва[1].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Усовершенствование описей в ЦГИА БССР в г. Минске // Советские архивы 1987. № 4;
- Усовершенствование и переработка описей церковных фондов в НИАБ // Архіварыус. Зб. навук. паведамл. і арт. Вып. 1. Мн., 2001;
- Обновленческая церковь в Беларуси (по документам фонда Белорусский православный священный синод. 1922– 1935 гг.) // Архівы і справаводства. 2002. № 4. С. 97–106 (перадрук у: БАШ. Вып. 3. Мн., 2002. С. 113–122) і інш.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Г. Я. Акуловіч. ЛЕЎЧЫК Наталля Мікалаеўна // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі – скарбніца дакументальнай спадчыны 1938–2008 / А. К. Галубовіч [і інш.]. — Мінск: НАРБ, 2008. — 270 с. — ISBN 978-985-6372-55-4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архівісты Беларусі: Біябібліягр давед. Мн.: БелНДІДАС, 2006. С. 143144.
- Г. Я. Акуловіч. ЛЕЎЧЫК Наталля Мікалаеўна // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі – скарбніца дакументальнай спадчыны 1938–2008 / А. К. Галубовіч [і інш.]. — Мінск: НАРБ, 2008. — 270 с. — ISBN 978-985-6372-55-4.
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Цяньцзіні
- Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
- Выпускнікі МДГАІ
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Архівісты Беларусі