Перайсці да зместу

Наталля Мікалаеўна Наважылава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Мікалаеўна Наважылава
Пол жанчына
Нарадзілася 1955
Грамадзянства
Альма-матар

Наталля Мікалаеўна Наважылава (нар. 1955) — вядомая беларуская спартсменка, фітнес-трэнерка і тэлевядучая. Старшыня Міжнароднай федэрацыі фітнесу Беларусі.

Спартыўнай гімнастыкай займаецца з дзяцінства. Выступала на чэмпіянатах Савецкага Саюза. У 13 год стала кандыдатам у майстры спорту, у 16 — майстрам спорту. Скончыла БДУФК[1].

У 1992 годзе адкрыла ў Мінску першы ў Беларусі фітнес-клуб. Праз два гады адкрыла фітнес-клуб «Багіра» на Плошчы Перамогі, які існуе дагэтуль. Сярод кліентаў клуба была нават нявестка Аляксандра Лукашэнкі Лілія[2]. Таксама «Багіра» займаецца падрыхтоўкай фітнес-трэнераў.

У 1994—2001 гадах была вядучай тэлеперадачы «Урокі з Наталляй Наважылавай», якая выходзіла на беларускім тэлебачанні. Па словах Наталлі, яна не атрымоўвала грошай за гэтую працу, але перадача была добрай рэкламай для фітнес-клуба «Багіра».

Спартыўныя дасягненні

[правіць | правіць зыходнік]

Майстар спорту па спартыўнай гімнастыцы, чэмпіёнка СССР.

Старшыня Міжнароднай федэрацыі фітнесу Беларусі.

Інструктар міжнароднага класа катэгорыі Elite[1].

Грамадска-палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Наталля Наважылава — сяброўка грамадскага аб’яднання «Гавары праўду». Разам з іншымі сябрамі аб’яднання арганізоўвала дваровыя спартакіяды[3]

На выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў 2018 года была даверанай асобай Таццяны Караткевіч.

У 2019 годзе вылучалася кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па 104-й акрузе ў Мінску, аднак яе кандыдатура не была зарэгістравана.

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года была даверанай асобай Андрэя Дзмітрыева.

Пасля таго, як гандбольны клуб «Віцязь-Леон» пазбавілі памяшкання для трэніровак за грамадскую пазіцыю гульцоў, дазволіла праводзіць трэніроўкі ў памяшканні фітнес-клуба «Багіра»

Па словах Наталлі Наважылавай, яе 90-гадовыя бацькі прымалі ўдзел у Маршах пенсіянераў восенню 2020 года[4].

Зноскі