Наталля Сяргееўна Варламава
| Наталля Сяргееўна Варламава | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 16 лютага 1955 (70 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Вучоба | |
| Член у | |
Наталля Сяргееўна Варламава (нар. 16 лютага 1955, хут. Цыраўскі, Ліепайскі раён, Латвія) — беларуская мастачка, працуе пераважна ў галіне графікі (пастэль).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 16 лютага 1955 года на хутары Цыраўскі Ліепайскага раёна ў Латвіі. Скончыла акадэмію мастацтваў Латвіі ў 1980 годзе, дзе вучылася ў А. Бэма[1].
Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1981 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе пераважна ў тэхніцы пастэлі. Аўтарка серый нацюрмортаў «Беларуская народная кераміка» і «Беларускія народныя музычныя інструменты», трыпціхаў, прысвечаных Ф. Скарыны і В. Дуніну-Марцінкевічу[1].
Сярод іншых твораў — «Нацюрморт з макітрай», «Нацюрморт са старой кнігай», «Нацюрморт з партрэтам паўстанца 1863 г.», «М. Багдановіч. Як забудуся сном…», пейзажы «Старая Рыга» і «Марскі пейзаж»[1].
Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё Варламава Наталля Сяргееўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Варламава Наталля Сяргееўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Наталля Сяргееўна Варламава на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»