Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША
Выгляд
| Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША | |
|---|---|
| англ.: United States National Library of Medicine | |
| | |
| | |
| Краіна | |
| Адрас | 8600 Rockville Pike, Bethesda, MD 20894[3][4][…] |
| Заснавана | 1836 |
| Філіялы | Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі ЗША, National Network of Libraries of Medicine[d] і Lister Hill National Center for Biomedical Communications[d][5] |
| Код ISIL | US-DNLM |
| Іншая інфармацыя | |
| Дырэктар | Patricia Flatley Brennan[d][6] |
| Вэб-сайт | nlm.nih.gov (англ.) |
Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША (NLM) — самая вялікая медыцынская бібліятэка ў свеце, заснаваная ў 1836 годзе.
Размешчана ў Бэтэсда (штат Мэрыленд, ЗША) і з’яўляецца адной з устаноў Нацыянальных інстытутаў здароўя (NIH). NLM каардынуе працу 6000 медыцынскіх бібліятэк, якія размешчаны на тэрыторыі ЗША. Праводзіць вялікую навуковую працу ў вобласці біямедыцынскіх інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку стварэнне баз даных і сайтаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе.
Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі (NCBI) з’яўляецца падраздзяленнем NLM і таксама працуе над шэрагам навуковых праектаў.
Асноўныя праекты
[правіць | правіць зыходнік]- MEDLINE — бібліяграфічная база артыкулаў па медыцыне і біялогіі
- PubMed — база даных медыцынскіх і біялагічных публікацый
- MESH — кантралюемы слоўнік, тэзаўрус
- UMLS — уніфікаваная мова медыцынскіх сістэм
- PubMed Central — адкрыты доступ да 2.5 мільёнам навуковых артыкулаў
- Entrez — пошукавая сістэма
- GenBank — база даных, якая змяшчае анатаваныя паслядоўнасці ДНК і РНК
- BLAST — сістэма для пошуку гамолагаў бялкоў ці нуклеінавых кіслот
- Visible Human Project — лічбавыя выявы звычайнай анатоміі
- PubChem — база даных хімічных злучэнняў
- TOXNET — база даных па таксікалогіі
Праекты з інфармацыяй пра лекавыя сродкі
[правіць | правіць зыходнік]- DailyMed [1] — доступ да афіцыйных інструкцый па ўжыванні лекавых прэпаратаў
- Pillbox Архівавана 19 лютага 2014. і C3PI Архівавана 14 снежня 2019. — ідэнтыфікацыя лекавых сродкаў у цвёрдай форме
- Drug Information Portal — партал з інфармацыяй пра лекі
Праекты для шырокага круга чытачоў
[правіць | правіць зыходнік]- MedlinePlus — вэб-сайт з медыцынскай інфармацыяй.
- ClinicalTrials.gov — вэб-сайт з інфармацыяй пра клінічныя выпрабаванні.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Geographic Names Information System Праверана 12 чэрвеня 2020.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 12 чэрвеня 2020.
- ↑ Карты Google — 2005. Праверана 12 чэрвеня 2020.
- ↑ libraries.org: A directory of libraries throughout the world Праверана 12 чэрвеня 2020.
- ↑ https://lhncbc.nlm.nih.gov/LHC-publications/pubs/ListerHillNationalCenterforBiomedicalCommunicationsAnnualReportFY2014.html Праверана 3 верасня 2025.
- ↑ Patricia Flatley Brennan, RN, PhD, Director, National Library of Medicine Праверана 1 ліпеня 2022.