Нацыянальная партыя Ума
Нацыянальная партыя Ума | |
---|---|
![]() | |
Дата заснавання | 1945 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | Islamic democracy[d] і нацыяналізм |
Інтэрнацыянал | |
Сайт | umma.org/umma/en/index.p… |
Нацыянальная партыя Ума, НПУ араб. حزب الأمة القومي) — суданская ісламская палітычная партыя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 1944 года Саід Абд аль-Рахман аль-Махдзі, лідар руху «Ансар», сустрэўся са старэйшымі членамі Кангрэса і правадырамі плямёнаў, каб абмеркаваць стварэнне палітычнай партыі, якая выступала за незалежнасць, але пры тым не звязаная з махдызмам. Яны заснавалі штодзённую газету «Аль-Ума» (Абшчына), і ў лютым 1945 года была ўтворана аднайменная партыя. Першым сакратаром стаў Абдула Халіл[1].
У 1958 годзе НПУ падтрымала дзяржаўны пераварот Ібрагіма Абуда[2].
У 2002 годзе 37 членаў на чале з Мубаракам аль-Фадзілам аль-Махдзі аддзяліліся ад Нацыянальнай партыі Ума і стварылі Партыю Ума (рэформы і абнаўленне), якая пазней падзялілася на яшчэ чатыры фракцыі. Пазней многія прыхільнікі аль-Махдзі і ён сам вярнуліся ў НПУ[3].
У 2010 годзе Садзік аль-Махдзі вылучаны кандыдатам у прэзідэнты. На парламенцкіх выбарах НПУ атрымала адно месца[4].
У ходзе Суданскай рэвалюцыі 2018—2019 гадоў рух далучыўся да кааліцыі «Сілы за свабоду і перамены»[5][6][7].
У лютым 2025 года ў партыі адбыўся ўнутраны канфлікт. Выконваючага абавязкі старшыні Фадалах Бірма Насір паставіў свой подпіс пад пагадненнем аб стварэнні Устаноўчага альянсу Судана і ўрада міру і адзінства на базе Сілаў аператыўнай падтрымкі. Іншыя члены партыі былі супраць, а таму знялі яго з пасады і прызначылі кіраўніком Насіра Махамеда Абдалу Аль-Дума[8][9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Warburg, Gabriel (2003). Islam, sectarianism, and politics in Sudan since the Mahdiyya. University of Wisconsin Press. pp. 125–127. ISBN 0-299-18294-0.
- ↑ Ben Hammou, Salah (2023). "The Varieties of Civilian Praetorianism: Evidence From Sudan's Coup Politics". Armed Forces & Society(англ.): 1–22. doi:10.1177/0095327X231155667.
- ↑ United Nations High Commissioner for Refugees. Sudan: The Umma (or Oma) party, including its mandate, structure, leaders, activities; treatment of its members (англ.). Refworld. Праверана 2 мая 2019.
- ↑ Sudan - Umma Party . Global Security. Праверана 2 мая 2019.
- ↑ Sudan: Draft Constitutional Charter for the 2019 Transitional Period(недаступная спасылка). sudanreeves.org (10 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2019. Праверана 10 жніўня 2019.
- ↑ (الدستوري Declaration (العربية)) (ар.). raisethevoices.org (4 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2019. Праверана 5 жніўня 2019.
- ↑ Declaration of Freedom and Chang . SPA (1 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
- ↑ Sudan’s Umma Party sacks acting leader over pact with RSF-aligned groups . Sudan Tribune (25 лютага 2025).
- ↑ Rift widens in Sudan’s Umma Party as acting leader rejects ouster, dissolves key body . Sudan Tribune (26 лютага 2025).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Umma Party (English and Arabic website)
- Sudan Electionnaire