Нацыянальны аэракасмічны ўніверсітэт «Харкаўскі авіяцыйны інстытут»
| Нацыянальны аэракасмічны ўніверсітэт «Харкаўскі авіяцыйны інстытут» | |
|---|---|
| Національний аерокосмічний університет «Харківський авіаційний інститут» | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | Національний аерокосмічний університет «Харківський авіаційний інститут» |
| Міжнародная назва | National Aerospace University - Kharkiv Aviation Institute |
| Заснаваны | 1930 |
| Тып | профільная ВНУ |
| Рэктар | Mykola Nechyporuk[d] |
| Студэнты | 7 000 |
| Дактары | 95 |
| Прафесары | 133 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Харкаў |
| Узнагароды | |
| Сайт | khai.edu/ua/ |
Нацыянальны аэракасмічны ўніверсітэт «Харкаўскі авіяцыйны інстытут» (укр.: Національний аерокосмічний університет «Харківський авіаційний інститут») — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Харкаўскі авіяцыйны інстытут заснаваны ў 1930 годзе на базе авіяцыйнага аддзела Харкаўскага політэхнічнага інстытута. З абвяшчэннем ў 1991 годзе незалежнасці Украіны, інстытут стаў адзінай ВНУ краіны, якае ажыццяўляе комплексную падрыхтоўку спецыялістаў для авіяцыйна-касмічнай галіны. У 1992 годзе ўпершыню ў гісторыі інстытут пачаў навучанне замежных грамадзян, быў створаны факультэт эканомікі і менеджменту. У 1999 годзе утвораны яшчэ адзін факультэт - гуманітарны. У жніўні 1998 года на базе інстытута быў створаны Дзяржаўны аэракасмічны ўніверсітэт імя М. Я. Жукоўскага "Харкаўскі авіяцыйны інстытут". 11 верасня 2000 года універсітэту нададзены статус нацыянальнага і новая назва - Нацыянальны аэракасмічны ўніверсітэт імя М. Я. Жукоўскага "Харкаўскі авіяцыйны інстытут".
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт самалётабудавання
- Факультэт авіяцыйных рухавікоў
- Факультэт сістэм кіравання лятальных апаратаў
- Факультэт ракетна-касмічнай тэхнікі
- Факультэт радыёэлектронікі, камп'ютарных сістэм і інфакамунікацый
- Факультэт праграмнай інжынерыі і бізнесу
- Гуманітарна-прававой факультэт
- Факультэт міжнародных камунікацый і падрыхтоўкі замежных грамадзян
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.