Перайсьці да зьместу

Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававой інфармацыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°53′48″ пн. ш. 27°32′47″ у. д. / 53.89667° пн. ш. 27.54639° у. д. / 53.89667; 27.54639

Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававой інфармацыі
Абрэвіятура НЦЗПІ
Дата ўтварэньня 23 красавіка 1992 (33 гады таму)
Тып заканатворчая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта падрыхтоўка законапраектаў
Штаб-кватэра Маскоўскі раён, вул. Берсана, д. 1а
Месцазнаходжаньне Менск
Каардынаты 53°53′48″ пн. ш. 27°32′48″ у. д. / 53.89667° пн. ш. 27.54667° у. д. / 53.89667; 27.54667Каардынаты: 53°53′48″ пн. ш. 27°32′48″ у. д. / 53.89667° пн. ш. 27.54667° у. д. / 53.89667; 27.54667
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Дырэктар Андрэй Мацельскі
1-я намесьніца Галіна Падразёнак
Намесьнікі Вячаслаў Абрамаў, Валер Гайдучонак, Ірына Чупракова
Кіраўніца Інстытуту прававых дасьледаваньняў Алена Сямашка[1]
Кіроўны орган Адміністрацыя прэзыдэнта Беларусі[2]
Матчына кампанія прэзыдэнт Беларусі
Зьвязаныя кампаніі Інстытут прававых дасьледаваньняў
Колькасьць супрацоўнікаў 40 (2018 г.)
Сайт center.gov.by/be
Колішняя назва Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў (да 1 ліпеня 2024 г.), Нацыянальны цэнтар законапраектнай дзейнасьці (да 13 сьнежня 2007 г.), Беларускі інстытут дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства (да 1 лістапада 1997 г.)

Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававой інфармацыі Беларусі — дзяржаўная ўстанова Беларусі ў галіне падрыхтоўкі законапраектаў, заснаваная ў красавіку 1992 году ў якасьці Беларускага інстытуту дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства.

Паводле 4-га пункту Палажэньня аб НЦЗПІ 2024 году, «Цэнтар ёсьць юрыдычнай асобай, падпарадкаванай прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь». Згодна зь 5-м пунктам «агульнае кіраваньне Цэнтрам ажыцьцяўляе Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь». У 3-м пункце прадугледжвалася, што арганізацыя дзейнасьці Цэнтру ажыцьцяўляецца ў адпаведнасьці з гадавымі плянамі, якія зацьвярджаюцца кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, а таксама даручэньнямі прэзыдэнта Беларусі, кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта і ягонага намесьніка, які вядзе дзейнасьць Цэнтру, як і начальніка галоўнай дзяржаўна-прававой управы Адміністрацыі прэзыдэнта[3].

На 2025 год Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававой інфармацыі Беларусі ўлучаў:

Паводле 7-га пункту Палажэньня аб НЦЗПД 2007 году, Цэнтар меў паўнамоцтвы:

  • «запытваць і атрымліваць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацыяў і фізычных асобаў дакумэнты, неабходныя для ажыцьцяўленьня сваёй дзейнасьці;
  • выкарыстоўваць дзяржаўныя (у тым ліку ўрадавыя) сродкі сувязі і камунікацыі;
  • заключаць у межах сваёй кампэтэнцыі дамовы зь дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і фізычнымі асобамі, а таксама з органамі і арганізацыямі замежных дзяржаваў, міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэньнямі;
  • фармаваць пры Цэнтры аналітычныя і іншыя групы для правядзеньня навуковых дасьледаваньняў у галіне права і рэалізацыі іншых паўнамоцтваў»[8].

Асноўнымі задачамі Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававой інфармацыі Беларусі былі павышэньне ўзроўню праектаў прававых актаў, удасканаленьне дзяржаўнай прававой інфармацыі, а таксама ўзмацненьне ролі правазнаўства ў забесьпячэньні грамадзка-гаспадарчага і грамадзка-палітычнага разьвіцьця Беларусі. Згодна з 6-м пунктам Палажэньня аб НЦЗПІ 2024 году, прызначэньнем Цэнтру былі:

  1. падрыхтоўка законапраектаў, мэтадычнае кіраваньне нарматворчай дзейнасьцю і прававая ацэнка заканадаўства і яго праектаў;
  2. афіцыйнае абнародаваньне заканадаўства і распаўсюд прававых зьвестак;
  3. правазнаўчыя дасьледаваньні і падрыхтоўка навукоўцаў[9].

Паводле 6-га пункту Палажэньня аб НЦЗПД 2007 году, задачамі Цэнтру былі:

  • «распрацоўка штогадовых плянаў падрыхтоўкі законапраектаў, канцэпцыі праектаў законаў, унясеньне іх ва ўстаноўленым парадку на зацьвярджэньне (адабрэньне, узгадненьне) прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, ажыцьцяўленьне кантролю за рэалізацыяй плянаў падрыхтоўкі законапраектаў;
  • ажыцьцяўленьне арганізацыйна-мэтадалягічнага забесьпячэньня падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў, а таксама распрацоўка, абагульненьне і ўкараненьне перадавых тэхналёгіяў падрыхтоўкі праектаў прававых актаў;
  • непасрэдная распрацоўка праектаў законаў, за выключэньнем праектаў, падрыхтоўка якіх ускладзена на іншыя дзяржаўныя органы (арганізацыі);
  • непасрэдная распрацоўка праектаў нарматыўных прававых актаў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь і іншых міжнародна-прававых актаў, падрыхтоўка якіх ускладзена на Цэнтар;
  • падрыхтоўка праектаў прававых актаў, міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь і іншых міжнародна-прававых актаў на аснове заключаных дамоваў;
  • правядзеньне абавязковай юрыдычнай экспэртызы праектаў законаў, якія ўносяцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, зьмяненьняў і дапаўненьняў, унесеных у законапраекты ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
  • распрацоўка прыярытэтных напрамкаў навукова-прававых дасьледаваньняў, а таксама самастойнае правядзеньне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, навуковых дасьледаваньняў і распрацовак у галіне права, улучна з фундамэнтальнымі і дастасоўнымі дасьледаваньнямі, экспэрымэнтальнымі работамі, накіраванымі на павелічэньне аб’ёму ведаў у галіне права і павышэньне эфэктыўнасьці выкарыстаньня гэтых ведаў, у тым ліку з мэтай забесьпячэньня нарматворчай дзейнасьці;
  • правядзеньне аналітычных і навуковых дасьледаваньняў стану, тэндэнцыяў разьвіцьця і практыкі прымяненьня заканадаўства, выпрацоўка прапановаў аб напрамках яго ўдасканаленьня ў адпаведнасьці з зацьверджанымі плянамі, на даручэньне прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ці Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь або на аснове заключаных дамоваў;
  • садзейнічае разьвіцьцю юрыдычнай навукі, унясеньне адпаведным арганізацыям прапановы па тэматыцы дасьледаваньняў у галіне права;
  • распрацоўка рэкамэндацыяў па выкарыстаньні вынікаў навуковых дасьледаваньняў і спрыяньне іх практычнаму ўкараненьню;
  • правядзеньне параўнальна-прававыях дасьледаваньняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаваў у адпаведнасьці з зацьверджанымі плянамі, на даручэньне прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ці Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь або на аснове заключаных дамоваў;
  • ажыцьцяўленьне на 1-й ступені пасьляўнівэрсытэцкай адукацыі (асьпірантура) падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па юрыдычных спэцыяльнасьцях;
  • выступленьне ва ўстаноўленым парадку ў якасьці галаўной арганізацыі па дзяржаўных праграмах навуковых дасьледаваньняў;
  • каардынаваньне навуковых дасьледаваньняў, якія ім праводзяцца, зь іншымі арганізацыямі, ўзаемадзеяньне з навуковымі арганізацыямі і ўстановамі вышэйшай адукацыі ў разьвіцьці навуковых дасьледаваньняў і ў падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па юрыдычных спэцыяльнасьцях;
  • узаемадзеяньне зь дзяржаўнымі органамі, навуковымі арганізацыямі, іншымі юрыдычнымі, а таксама фізычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаваў, зь міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэньнямі па пытаньнях, што ўваходзяць у кампэтэнцыю Цэнтру;
  • узаемадзеяньне з Найвышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь і саветамі па абароне дысэртацыяў па юрыдычных спэцыяльнасьцях;
  • удзел у выкананьні міждзяржаўных навуковых праграмаў і праектаў, ажыцьцяўленьне міжнароднай супрацы па пытаньнях, што ўваходзяць у кампэтэнцыю Цэнтру;
  • правядзеньне мерапрыемстваў па сыстэматызацыі заканадаўства, а таксама забесьпячэньне фармаваньня і вядзеньня Збору законаў Рэспублікі Беларусь;
  • арганізацыя мерапрыемстваў па павышэньні кваліфікацыі работнікаў дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацыяў па пытаньнях нарматворчай дзейнасьці, а таксама канфэрэнцыі (сымпозіюмы, сэмінары і інш.) па актуальных навуковых праблемах у галіне права;
  • тлумачэньне ва ўстаноўленым парадку пытаньняў прымяненьня заканадаўства, якое рэгулюе нарматворчую дзейнасьць;
  • удзел у падрыхтоўцы навукова-практычных камэнтароў да кодэксаў і іншых законаў, у выданьні навуковых часопісаў»[8].

23 красавіка 1992 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 1610-XII «Аб стварэньні Беларускага інстытуту дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства»[10] (БІДБЗ). 5 лістапада 1992 г. Вярхоўны Савет Беларусі ўхваліў Пастановай № 1915-XII Статут і колькасьць работнікаў БІДБЗ у памеры «64 адзінак»[11]. 28 ліпеня 1997 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 407 «Аб стварэньні Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасьці пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь» з 1 лістапада 1997 году. Паводле 1-га пункту Ўказа прадугледжвалася «Ажыцьцяўляць прыём на працу ў» Цэнтар «цягам 1997—1999 гадоў пры ўмове адначаснага скарачэньня штатнай колькасьці Беларускага інстытуту дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства (БІДБЗ) ... на колькасьць адзінак, якая ўдвая перавышае лік работнікаў» Цэнтру. Згодна з 2-м пунктам пастанаўлялася «Падпарадкаваць БІДБЗ Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь», якая мела «да 1 студзеня 1998 г. ліквідаваць» яго. Паводле 4-га пункту Ўказа, Адміністрацыі прэзыдэнта даручалася «да 1 лістапада 1997 г. правесьці атэстацыю службовых асобаў і іншых супрацоўнікаў БІДБЗ і па яе выніках прыняць адпаведных асобаў (да паловы ад штату) на працу ў» Цэнтар (НЦЗД)[12].

13 сьнежня 2007 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 630, паводле якога пераўтварыў НЦЗД у Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Рэспублікі Беларусь «шляхам далучэньня да яго дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[13]. Паводле 3-га пункту Ўказа, «колькасьць навуковых работнікаў і работнікаў, якія забясьпечваюць дзейнасьць дадзенага Цэнтра, складае 40 адзінак»[14]. Паводле 4-га пункту Палажэньня аб НЦЗПД 2007 году, Цэнтар быў юрыдычнай асобай, падпарадкаванай прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь[14].

На 8 лістапада 2017 г. НЦЗПД Беларусі падрыхтаваў каля 1000 заканадаўчых актаў за 20 гадоў[15]. На 2018 год НЦЗПД Беларусі ўлучаў:

  • 4 управы — а) заканадаўства аб грамадзянскіх, фінансава-эканамічных і экалягічных адносінах; б) заканадаўства аб нацыянальнай бясьпецы і праваахоўнай дзейнасьці; в) канстытуцыйнага і міжнароднага права; г) сацыяльнага заканадаўства;
  • 2 аддзелы — а) арганізацыйнага і тэхнічнага забесьпячэньня, б) фінансава-эканамічны;
  • Інстытут прававых дасьледаваньняў[16].

14 сакавіка 2024 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 96 «Аб Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь» (НЦЗПІ Беларусі), у які да 1 ліпеня пераўтварылі НЦЗПД шляхам далучэньня да яго Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі (НЦЗПІ), які месьціўся ў тым самым будынку па вуліцы Берсана[17].

  1. Антон Матусевіч(be) (1994—1997)
  2. Ігар Андрэеў (1 кастрычніка 1997 — 1 лютага 2005)
  3. Валеры Міцкевіч (11 сакавіка 2005 — 4 чэрвеня 2009)[18]
  4. Вадзім Іпатаў[19] (13 кастрычніка 2009 — 1 ліпеня 2024)
  5. Андрэй Мацельскі (ад 1 ліпеня 2024 г.)
  1. ^ Намесьнік дырэктара – кіраўнік Інстытуту прававых дасьледаваньняў // Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 2025 г. Праверана 21 чэрвеня 2025 г.
  2. ^ Найменьне і месца знаходжаньня кіраўнічага органа // Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 26 сакавіка 2025 г. Праверана 21 чэрвеня 2025 г.
  3. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2024 г. № 96 «Аб Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 26 сакавіка 2025 г. Праверана 21 чэрвеня 2025 г.
  4. ^ Галоўная ўправа заканадаўства аб грамадзянскіх, фінансава-эканамічных і экалягічных адносінах // Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 26 сакавіка 2025 г. Праверана 21 чэрвеня 2025 г.
  5. ^ Управа інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў // Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 26 сакавіка 2025 г. Праверана 21 чэрвеня 2025 г.
  6. ^ Рэгіянальны цэнтар прававой інфармацыі Магілёўскай вобласьці // Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 26 сакавіка 2025 г. Праверана 21 чэрвеня 2025 г.
  7. ^ Інстытут прававых дасьледаваньняў // Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 26 сакавіка 2025 г. Праверана 21 чэрвеня 2025 г.
  8. ^ а б Прававы статус // Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
  9. ^ Прававы статус // Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 26 сакавіка 2025 г. Праверана 21 чэрвеня 2025 г.
  10. ^ Станіслаў Шушкевіч. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 1992 г. № 1610-XII «Аб стварэньні Беларускага інстытуту дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства» (рас.) // Прававы партал Валерыя Леванеўскага, 28 сакавіка 2007 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
  11. ^ Ст. Шушкевіч. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 г. № 1915-XII «Пытаньні Беларускага інстытуту дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства» (рас.) // Беларускі прававы партал «Кулічкі», 25 траўня 2007 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
  12. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 1997 г. № 407 «Аб стварэньні Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасьці пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Прававы партал Валерыя Леванеўскага, 28 сакавіка 2007 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
  13. ^ Гісторыя // Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
  14. ^ а б А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 сьнежня 2007 г. № 630 «Аб некаторых захадах па ўдасканаленьні праватворчай дзейнасьці і навуковых дасьледаваньня ў галіне права» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 31 сьнежня 2017 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
  15. ^ Надзея Анісовіч. Каля 1000 заканадаўчых актаў // Зьвязда : газэта. — 8 лістапада 2017. — № 215 (28579). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  16. ^ Кіраўніцтва і структурныя падразьдзяленьні // Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
  17. ^ У Беларусі зьявіцца Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававой інфармацыі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 14 сакавіка 2024 г. Праверана 21 чэрвеня 2025 г.
  18. ^ Міцкевіч Валеры Вацлававіч // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2017 г. Праверана 22 студзеня 2018 г.
  19. ^ Надзея Дрыла. Захаваць і папулярызаваць // Зьвязда : газэта. — 19 чэрвеня 2012. — № 116 (27231). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]