Нацыянальны чэмпіянат I Вугоршчыны па футболе 2018—2019 гадоў
Выгляд
Нацыянальны чэмпіянат I 2018—2019 гадоў — 120-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Вугоршчыны, які праходзіў з 21 ліпеня 2018 году па 19 траўня 2019 году. Чэмпіёнам стаў «Фэрэнцвараш», які тым самым здабыў свой 30-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх дзесяць былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Нацыянальнага чэмпіянату II — МТК і «Кішварда». Гэтыя клюбы замянілі «Балмазуйвараш» і «Вашаш».
Перад пачаткам сэзону «Відэатон» зьмяніў назву на «МОЛ Відзі».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Фэрэнцвараш | 33 | 23 | 5 | 5 | 72 | 27 | +45 | 74 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
2 | МОЛ Відзі | 33 | 18 | 7 | 8 | 53 | 37 | +16 | 61 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a] |
3 | Дэбрэцэн | 33 | 14 | 9 | 10 | 44 | 39 | +5 | 51 | |
4 | Гонвэд | 33 | 13 | 10 | 10 | 46 | 38 | +8 | 49 | |
5 | Уйпэшт | 33 | 12 | 12 | 9 | 38 | 28 | +10 | 48 | |
6 | Мэзэкёвэшд | 33 | 12 | 8 | 13 | 45 | 40 | +5 | 44 | |
7 | Акадэмія Пушкаша | 33 | 11 | 7 | 15 | 36 | 45 | −9 | 40 | |
8 | Пакш | 33 | 9 | 12 | 12 | 33 | 46 | −13 | 39 | |
9 | Кішварда | 33 | 10 | 8 | 15 | 36 | 48 | −12 | 38 | |
10 | Дыёшд’ёр | 33 | 10 | 8 | 15 | 36 | 57 | −21 | 38 | |
11 | МТК | 33 | 10 | 4 | 19 | 42 | 56 | −14 | 34 | Паніжэньне ў Нацыянальны чэмпіянат II |
12 | Галадаш | 33 | 8 | 6 | 19 | 31 | 51 | −20 | 30 |
Крыніца: RSSSF
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Лік перамог; 3) Розьніца мячоў; 4) Забітыя мячы; 5) Пункты ў гульнях паміж сабою; 6) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 7) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 8) Рэйтынг сумленнай гульні; 9) Жарабя.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Лік перамог; 3) Розьніца мячоў; 4) Забітыя мячы; 5) Пункты ў гульнях паміж сабою; 6) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 7) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 8) Рэйтынг сумленнай гульні; 9) Жарабя.
Заўвагі:
- ^ «МОЛ Відзі» кваліфікаваўся ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы як пераможца Кубка Вугоршчыны. Такая ж кваліфікацыя, прызначаная яму як другой камандзе лігі, перайшла чацьвёртай камандзе лігі.