Нацыянальны ўніверсітэт воднай гаспадаркі і прыродакарыстання
| Нацыянальны ўніверсітэт воднай гаспадаркі і прыродакарыстання (НУВГП) | |
|---|---|
| Національний університет водного господарства та природокористування | |
| |
| | |
| Арыгінальная назва | Національний університет водного господарства та природокористування |
| Міжнародная назва | National University of Water and Environmental Engineering |
| Дэвіз | "100 гадоў выхоўваем таленты" |
| Заснаваны | 1915 |
| Год рэарганізацыі | 1959 |
| Тып | профільны ўніверсітэт |
| Рэктар | Машынскі Ігар Сцяпанавіч |
| Студэнты | 9000 |
| Дактары | 113 |
| Выкладчыкаў | 650 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Юрыдычны адрас | вул. Саборная 11, 33028 г. Роўна, Украіна |
| Сайт | nuwm.edu.ua |
Нацыянальны ўніверсітэт воднай гаспадаркі і прыродакарыстання (укр.: Національний університет водного господарства та природокористування) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова IV (вышэйшага) ступеня акрэдытацыі са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаны ў горадзе Роўна, буйны навуковы і адукацыйны цэнтр.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэбна-выхаваўчы працэс ва ўніверсітэце забяспечвае 650 навукова-педагагічных работнікаў, у тым ліку: 113 дактароў навук, прафесараў, 387 кандыдатаў навук, дацэнтаў, сярод іх: 45 дзейсных членаў галіновых акадэмій навук Украіны і замежных краін; 31 заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны, заслужаныя работнікі адукацыі, вынаходнікі, эканамісты і архітэктары Украіны.
Навукова-педагагічныя кадры для кафедраў рыхтуюцца ў аспірантуры па 26 і ў дактарантуры па 6 навуковых спецыяльнасцях, дзе навучаюцца больш за 120 чалавек. Ва ўніверсітэце працуе 5 спецыялізаваных вучоных саветаў па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый па 9 навуковых спецыяльнасцях, два з іх - доктарскія.
Універсітэт - вышэйшая навучальная ўстанова IV ўзроўню акрэдытацыі, якая прадастаўляе адукацыйныя паслугі з атрыманнем вышэйшай адукацыі на ўзроўні кваліфікацыйных патрабаванняў бакалаўра - па 32 напрамках падрыхтоўкі і магістра - па 47 спецыяльнасцях, у тым ліку для замежных грамадзян.
У склад універсітэта таксама ўваходзяць лакальныя цэнтры дыстанцыйнага навучання — Паўднёвы (г. Адэса), Паўночны (г. Прылукі), Закарпацкі (г. Вінаградаў), Заходні (г. Чэрванаград), Усходні, 5 каледжаў, дзейнічае кафедра ваеннай падрыхтоўкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Навучальная ўстанова заснавана ў 1915 г. ў Кіеве. З 1959 г. пераведзены ў Роўна як Украінскі інстытут інжынераў воднай гаспадаркі. У 1995 г. інстытут атрымаў статус Украінскай дзяржаўнай акадэміі воднай гаспадаркі. У 1998 г. на базе ўстановы і мясцовых аўтатранспартнага і тэкстыльнага тэхнікумаў створаны Ровенскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, а ў сакавіку 2002 г. перайменаваны ва Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт воднай гаспадаркі і прыродакарыстання. У маі 2004 г. навучальнай установе прысвоены статус нацыянальнага ўніверсітэта.
Інстытуты
[правіць | правіць зыходнік]- Воднай гаспадаркі і прыродаабустройства
- Механічны
- Аграэкалогіі і землеўпарадкавання
- Будаўніцтва і архітэктуры
- Аўтаматыкі, кібернетыкі і вылічальнай тэхнікі
- Эканомікі і менеджменту
- Права
- Ахова здароўя
- Завочна-дыстанцыйнага навучання
- Паслядыпломнай адукацыі
- Надслучанскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт ўніверсітэта (укр.), (англ.)
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ GRID Release 2021-03-25 — 2021-03-25 — 2021. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.14316596
