Нацыянал-бальшавісцкая партыя
Выгляд
| Нацыянал-бальшавісцкая партыя | |
|---|---|
| Национал-большевистская партия | |
| | |
| Лідар | Эдуард Лімонаў |
| Заснавальнік | Эдуард Лімонаў, Аляксандр Гельевіч Дугін, Ягор Летаў і Сяргей Анатольевіч Курохін |
| Дата заснавання | 1994 |
| Дата роспуску | 7 жніўня 2007 |
| Штаб-кватэра | горад Масква, Расія |
| Краіна | |
| Ідэалогія | нацыянал-бальшавізм |
| Сайт | nazbol.info |
Нацыянал-бальшавісцкая партыя (НБП) (рус. Национал-большевистская партия) — экстрэмісцкая арганізацыя ў Расіі. Зарэгістравана ў якасці юрыдычнай асобы ў 1993. Лідар Эдуард Лімонаў. Колькасць членаў на пачатак 2007 года паводле Э. Лімонава перавышала 56 тысяч чалавек. НБП ліквідаваная рашэннем суда ў 2005 г. і забаронена ў 2007 г. як экстрэмісцкая арганізацыя.