Наўэль Маліна
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Нарадзіўся |
6 красавіка 1998[1] (27 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||
Вага | 70 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Наўэ́ль Малі́на (ісп.: Nahuel Molina; нар. 6 красавіка 1998) — аргенцінскі футбаліст, правы абаронца іспанскага клуба «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Маліна браў удзел у спартыўным праекце іспанскай «Барселоны», якая стварыла ў Аргенціне падрыхтоўчы лагер[3]. Маліна атрымаў ухвалу, а таксама быў накіраваны ў Барселону, каб далучыцца да мясцовай акадэміі. У 2012 годзе гэты праект быў інтэграваны ў моладзевы склад «Бока Хуніярс», і Маліна працягнуў трэнавацца з гэтым клубам[4]. 18 лютага 2016 года ён дэбютаваў у першай камандзе «Бока Хуніярс» у матчы айчыннага першынства супраць каманды «Сан-Марцін», згуляўшы ўсю гульню. У студзені 2018 года Маліна быў аддадзены ў арэнду ў «Дэфенсу і Хустысію» на астатнюю частку года[5]. 15 верасня 2020 года ігрок далучыўся да італьянскага «Удынезэ» на правах вольнага агента[6]. 28 ліпеня 2022 года аргенцінец далучыўся да мадрыдскага «Атлетыка», склаўшы пяцігадовы кантракт[7]. Гэты пераход каштаваў іспанцам 10 мільёнаў еўра, а таксама прадугледжваў розныя дадатковыя сплаты ў памеры 5 мільёнаў еўра[8].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]3 чэрвеня 2021 года Маліна дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 года супраць зборнай Чылі, выйшаўшы на замену Хуану Фойту на 81-й хвіліне[9]. 9 снежня ў чвэрцьфінальным матчы чэмпіянату свету 2022 года супраць зборнай Нідэрландаў Маліна забіў свой першы гол за зборную[10].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Аргенціна:
- Чэмпіён свету: 2022
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2021, 2024
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Nahuel Molina // Transfermarkt — 2000. Праверана 30 лістапада 2022.
- ↑ FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4
- ↑ «FC Barcelona Juniors Luján». FC Barcelona archive.
- ↑ «Los inicios culés de Nahuel Molina detallados por su descubridor». Sport España.
- ↑ «Molina deja Boca por Defensa y Justicia». BeSoccer.
- ↑ «Official: Molina joins Udinese». Football Italia.
- ↑ «Welcome, Nahuel Molina!». Atlético Madrid.
- ↑ «Nahuel Molina es nuevo jugador del Atlético». Marca.
- ↑ «La historia de Nahuel Molina Lucero: de quedar libre en Boca a la Selección Argentina». TyC Sports
- ↑ «World Cup 2022: Argentina beat the Netherlands in penalty shootout to reach semi-finals». BBC Sport.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)
- Нарадзіліся 6 красавіка
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Кордава (Аргенціна)
- Ігракі ФК Бока Хуніярс
- Ігракі ФК Дэфенса і Хустысія
- Ігракі ФК Расарыа Сентраль
- Ігракі ФК Удзінезэ
- Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Аргенціны
- Ігракі зборнай Аргенціны па футболе