Слаявіна ў выглядзе лістападобных, па краі вузкалопасцевых пласцінак, зверху карычневая або светла-карычневая, гладкая, знізу коратка апушаная (апушэнне прыкметна ў лупу), чарнаватая. Па краі лопасцяў шматлікія сарэдыі ўтвараюць аблямоўку. Па ўсёй паверхні раскіданыя сарэлі, месцамі ўтвараюцца ізідыі у выглядзе крупы. Апатэцыі сустракаюцца рэдка.