Нове-Места-на-Мораве
Населены пункт | |||||
Нове-Места-на-Мораве | |||||
---|---|---|---|---|---|
фр.: Neustadtl-en-Moravie чэшск.: Nové Město na Moravě[1] | |||||
|
|||||
49°33′41″ пн. ш. 16°04′27″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна | |||||
Кіраўнік | Michal Šmarda[d] | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Першае згадванне | 1267[2] | ||||
Вышыня цэнтра | 594 м | ||||
Водныя аб’екты | Bobrůvka[d] | ||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва |
|
||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Паштовы індэкс | 592 31[4] | ||||
Аўтамабільны код | J | ||||
nmnm.cz (чэшск.) | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Но́ве-Ме́ста-на-Мо́раве (чэшск.: Nové Město na Moravě) — горад у раёне Ждзяр-над-Сазаваў края Высачына, Чэхія. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне Ждзярскіх гор на 10 км на ўсход ад горада Ждзяра-над-Сазаваў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад быў заснаваны каля 1250 года Бочкемам з Обрані, заснавальнікам цыстэрцыянскага манастыра ў Ждзяры-над-Сазаваў. Упершыню згадваецца ў 1293 годзе пад назвай «Новая Civitas» у спісах караля Вацлава II[5]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
Горад мае добра захаваўшыся гістарычны цэнтр.
- Касцёл святой Кунігунды , самая старая частка якога была пабудавана ў XIV стагоддзі.
- Могілкі царквы Успення Багародзіцы (чэшск.: Kostel Nanebevzetí Panny Marie), упершыню згаданыя ў 1596 годзе.
- Новамесцкі замак , будаўніцтва якога пачалося ў 1589 годзе.
- Старая ратуша 1555 года.
- Евангелічная царква 1898 года, пабудаваная ў стылі неа-рэнесансу.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]З 1934 года ў ваколіцах горада праводзіцца турнір «Залатая лыжня Чэшска-Мараўскага ўзвышша» (чэшск.: Zlatá lyže Českomoravské vrchovinyZlatá lyže Českomoravské vrchoviny). На паўночны захад ад горада знаходзіцца біятлонны комплекс «Vysočina»[6]. На комплексе неаднаразова праходзілі этапы Кубка Еўропы і Кубка свету па біятлоне, а ў 2013 годзе быў праведзены чэмпіянату свету па біятлоне.
У ваколіцах горада ў 2007 годзе праводзіўся чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні на веласіпедах[7], а раней у 2000 годзе — чэмпіянат свету сярод юніёраў[8]. Выбар месца правядзення чэмпіянатаў свету абумоўлены цікавай мясцовасцю для арыентавання.
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Олдржых Блажычэк — мастак-пейзажыст
- Вінцэнт Макоўскі — скульптар
- Ян Штурса — скульптар
- Марціна Саблікава — алімпійская чэмпіёнка ў бегу на каньках
Зноскі
- ↑ Register of territorial identification, addresses and real estates Праверана 4 чэрвеня 2023.
- ↑ Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. Škrabal — ČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1. 1. 2025 — Praha: ČSÚ, 2025. Праверана 18 мая 2025.
- ↑ Register of territorial identification, addresses and real estates Праверана 28 лютага 2023.
- ↑ История Нове-Место-на-Мораве Архівавана 22 ліпеня 2011.
- ↑ Схема биатлонного комплекса(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012. Праверана 2 красавіка 2018.
- ↑ MTBO World Orienteering Championship — Czech republic 2007
- ↑ Junior World Orienteering Championiships 2000 Архівавана 8 сакавіка 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- Турызм у Нове-Места-на-Мораве Архівавана 3 красавіка 2018.
- Біятлон у Нове-Места-на-Мораве