Перайсці да зместу

Нуклеапратэіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нуклеапратэіды — складаныя комплексы нуклеінавых кіслот з бялкамі. Адрозніваюць нуклеапратэіды ў комплексе з ДНК і РНК.

Дэзоксірыбануклеапратэіды знаходзяцца ў ядрах клетак (рэчывы храмасом), мітахондрыях і галоўках сперматазоідаў. Іх бялкі з’яўляюцца гістонамі і пратамінамі (нізкамалекулярныя бялкі), размяшчаюцца ў жалабках двайной спіралі ДНК, стабілізуюць яе структуру і рэгулююць матрычную актыўнасць; звязаны з нуклеінавай кіслатой электрастатычным узаемадзеяннем.

Рыбануклеапратэіды ўваходзяць у склад рыбасом, вірусаў, інфармасом. Кожная з гэтых структур мае адну або некалькі малекул РНК і дзясяткі розных бялкоў. Вылучаныя і ачышчаныя кампаненты рыбасом і вірусаў здольныя да самазборкі і ўтварэння біялагічна актыўных сістэм (напрыклад, інфекцыйных вірусаў).

Нуклеапратэіды ўтвараюцца ў выніку не­ка­ва­лент­ных узаемадзеянняў бялкоў і нук­леі­на­вых кі­слот: вада­род­ныя сувя­зі паміж амінакіслотамі і азо­цістымі асновамі, элек­тра­ста­тычныя ўзаемадзеянні адмоўна за­раджаных фас­фат­ных груп нук­леі­на­вых кі­слот з дадатна за­рад­жа­ны­мі ўча­ст­ка­мі бял­коў, гід­ра­фоб­ныя кан­так­ты паміж астаткамі араматычных амі­накіс­лот і азо­цістых асноў і інш. Ста­білізуючую ролю ў нуклеапратэідах час­та выконваюць іо­ны ме­та­лаў.