Няскораная Францыя
Няскораная Францыя | |
па-француску: La France insoumise | |
![]() | |
Заснавальнік | Жан-Люк Мэляншон |
---|---|
Дата заснаваньня | 10 лютага 2016 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | экасацыялізм[d], антыкапіталізм[d], суверэнізм[d] і альтэрглабалізм[d] |
Колькасьць | 500 000[1] |
Афіцыйны сайт | lafranceinsoumise.fr (фр.) |
Няскораная Францыя (па-француску: La France Insoumise) — левая палітычная партыя ў Францыі. Была створаная ў 2016 годзе Жанам-Люкам Мэляншонам, у той час сябрам Эўрапарлямэнту і былым супрэзыдэнтам Левай партыі. Сваю палітыку арганізацыя скіроўвае на рэалізацыю экасацыялістычнай і дэмакратычна-сацыялістычнай праграмы «Агульнай будучыні» (франц. L’Avenir en commun). У якасьці лягатыпу выкарыстоўвае малую грэцкую літару фі. У 2022 годзе партыя вылучыла свайго лідэра Мэляншона кандыдатам на прэзыдэнцкія выбары 2022 году. У першым туры ён заняў трэці радок, набраўшы 7,7 мільёнаў галасоў, ледзь саступіўшы Марын Лё Пэн, якая была другою.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Партыя заснаваная 10 лютага 2016 году як палітычны рух з мэтай падтрымкі кандыдатуры Жана-Люка Мэляншона на прэзыдэнцкіх выбарах. Ідэалягічнымі арыенцірамі новага аб’яднаньня сталіся гішпанская партыя Падэмас і кандыдат у прэзыдэнты ЗША Бэрні Сандэрз[2]. Да руху Няскоранай Францыі ўвайшлі прадстаўнікі палітычнай сілы самога Мэляншона, а таксама партыя Разам! ды былыя прадстаўнікі іншых левых сілаў.
Ідэалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ідэалягічна Няскораная Францыя па-рознаму апісваецца як дэмакратычна-сацыялістычнай[3][4], антынэалібэральнай[5], экасацыялістычеай[4], сувэрэністычнай[6], левапапулістычнай[7][8] і мякка эўраскептычнай партыяй. У палітычным спэктры яна хутчэй апісваецца як левая[9], а таксама як ультралевая партыя[10]. Скрайнелевай яе называюць крытыкі, у тым ліку дзейны прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон. Паводле словаў палітоляга Рэмі Лэфэўра, партыйная праграма ёсьць сацыялістычнай зь вельмі інтэрвэнцыянісцкім і рэфармісцкім уплывам, згодна зь якой надаецца істотная роля дзяржаўным службам, экалягічнаму плянаваньню, пераразьмеркаваньне, а таксама партыя ставіць пад сумнеў больш ультралібэралізм, чым сам капіталізм[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.lexpress.fr/actualite/politique/la-france-insoumise-le-parti-de-jean-luc-melenchon_1916723.html
- ^ «La France insoumise». Le Figaro.
- ^ Arthur Nazaret (10.04.2014). «Quand Dray plante sa plume dans Mélenchon». Le Journal du Dimanche.
- ^ а б Nordsieck, Wolfram (2017). «France». Parties and Elections in Europe.
- ^ Ivaldi, Ivaldi (2018). «Populism in France». In Stockemer, Daniel (ed.). Populism Around the World: A Comparative Perspective. Springer. — С. 27—48. — doi:10.1007/978-3-319-96758-5_3. ISBN 978-3-319-96757-8.
- ^ Abel Mestre (21.10.2017). «La tentation souverainiste de Jean-Luc Mélenchon». Le Monde.
- ^ Denis Tugdual (5.04.2013). «Le Pen-Mélenchon: la mode est au langage populiste». L’Express.
- ^ Jean-Laurent Cassely (15.04.2013). «Le populisme „vintage“ de Jean-Luc Mélenchon, trop élaboré pour être efficace». Slate.
- ^ Barbière, Cécile (3.10.2018). «La France Insoumise wants to turn European elections into anti-Macron referendum». Euractiv.
- ^ «'L’un d’entre nous va bien arriver à gagner les élections', Mélenchon rencontre le leader du Labour». Ouest-France.
- ^ Poesy, Emma (23.06.2022). «La France insoumise est-elle vraiment un parti d’extrême gauche?». Le Nouvel Obs.