Перайсці да зместу

Няўдачнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
НяўдачнікM:
Аўтары сцэнарыя
Краіна

«Няўдачнік»савецкі[ru] кароткаметражны мультфільм, выпушчаны ў 1972 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм». Рэжысёр мультфільма Уладзімір Голікаў, сцэнарый напісалі Раман Качанаў[ru] і Эдуард Успенскі[1]. Мультфільм лічыцца першым беларускім, а 1972 год — годам нараджэння беларускай анімацыі[2][3].

Адзін хлопчык вельмі дрэнна вучыцца, таму што ў яго не хапае часу на вучобу. Увесь свой час ён траціць на дрэсіроўку жывёл. Спачатку ён дрэсіруе ката, а потым быка, і гэта ў яго атрымліваецца. Затым ён уладкоўваецца на працу ў цырк, дзе дрэсіруе ўжо цыркавых жывёл. У канцы фільма «няўдачнік» падводзіць вынік: нават калі чалавек у чымсьці адным і таленавіты, ён усё роўна павінен добра вучыцца. Хлопчык-дрэсіроўшчык пераходзіць у 9-ы клас і абяцае выправіцца ў вучобе. Бо яму сорамна, што ён вучыць жывёл, а сам невук.

Здымачная група

[правіць | правіць зыходнік]
Рэжысёр Уладзімір Голікаў, М. Лубяннікава
Аўтар сцэнарыя Раман Качанаў[ru], Эдуард Успенскі
Аператар Г. Курыной
Кампазітар Андрэй Шпенёў
Мастак П. Шынкевіч
Мультыплікатар Уладзімір Голікаў
Лялькі і дэкарацыі М. Бакуменка, Т. Каравай, М. Шкробат, С. Баброўская, С. Сілкін, В. Матросаў, А. Мітрапольскі
Маляваная мультыплікацыя С. Сямёнава, Юрый Мільтнер
Гукааператар П. Драздоў
Мантажор Л. Цыпкіна
Асістэнт рэжысёра Г. Паначэўная
Асістэнт аператара Л. Вісарыёнава
Асістэнт мастака В. Іванішчанка
Рэдактар Р. Раманоўская
Дырэктар Т. Сычоў

Першапачаткова сцэнарый быў напісаны Эдуардам Успенскім. Мультфільм быў зняты, змантаваны і агучаны, і, як лічыў рэжысёр Уладзімір Голікаў, быў добра зроблены. Аднак на паказе ў Маскве ён не спадабаўся намесніку старшыні Дзяржкіно[ru] Барысу Паўлёнку[ru], які, паводле слоў Голікава, трымаў крыўду на Успенскага. Паўлёнак загадаў перарабіць фільм. «Селі мы з Раманам Качанавым і пачалі яго колькі можна пагаршаць. Калі пагоршылі да прымальнай кандыцыі, вось тады яго і прынялі», — успамінаў Голікаў, які застаўся незадаволены вынікам[4].

  1. «БЕЛОРУССКАЯ МУЛЬТПАНОРАМА. 40 ЛЕТ НА ЭКРАНЕ. ЧАСТЬ 1»(недаступная спасылка). Беларусьфільм. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2014. Праверана 15 жніўня 2014.
  2. Студия анимационных фильмов(недаступная спасылка). Беларусьфільм. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2014. Праверана 15 жніўня 2014.
  3. Белорусской анимации посвящаются почтовые марки(недаступная спасылка). Беларусьфільм. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2014. Праверана 15 жніўня 2014.
  4. Снежана Инанец. Кто первый оживил сказку?. Белорусские мультфильмы отмечают 40 лет(недаступная спасылка). TUT.BY (8 лістапада 2013). — Интервью с Владимиром Голиковым. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021.