Ніжагародскі Крэмль
Славутасць | |
Ніжагародскі Крэмль | |
---|---|
руск.: Нижегородский кремль | |
![]() Ніжагародскі крэмль з вышыні | |
56°19′43″ пн. ш. 44°00′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Pietro Francesco[d] |
Дата заснавання | 1508 |
Статус |
![]() |
Сайт | kremlnn.ru (руск.) |
![]() |
Ніжагародскі крэмль — крэпасць у цэнтры Ніжняга Ноўгарада і яго гістарычная найстаражытнейшая частка, галоўны грамадска-палітычны і гісторыка-мастацкі комплекс горада.
Афіцыйная рэзідэнцыя губернатара Ніжагародскай вобласці і мэра Ніжняга Ноўгарада.
Знаходзіцца на правым высокім беразе, у месцы зліцця рэк Волгі і Акі. Паўночна-заходняя частка Крамля спускаецца амаль да падножжа схілаў, паўднёва-ўсходняя частка выходзіць на плошчу Мініна і Пажарскага, а паўднёва-заходняя — узвышаецца над глыбокім Пачаінскім ярам і плошчай Народнага адзінства.
Архітэктура Крамля
[правіць | правіць зыходнік]Вежы Ніжагародскага Крамля
[правіць | правіць зыходнік]

Да цяперашняга часу захаваліся або былі адноўлены ўсе 13 вежаў крамля. Супраць гадзіннікавай стрэлкі:
- Георгіеўская вежа — названая па суседстве з Пасадскай Георгіеўскай царквой. Квадратная 4-ярусная вежа, да XVII стагоддзя — з пад’ёмным мостам[1].
- Барысаглебская вежа — названая па імі царквы ў гонар святых Барыса і Глеба, якая стаяла ніжэй крамля, ля берага Волгі. Да 1622 была нанава перабудавана. У выніку пастаянных зрухаў грунту вежа разбурылася і была канчаткова разабраная ў 1785 годзе. У 1966 годзе былі адкапалі рэшткі Барысаглебскай вежы, а ў 1972 вежа была зноў узведзена на першапачатковым месцы.
- Зачацкая вежа — названая па размешчанаму побач Зачацеўскаму манастыру. Часам згадваецца як Жываноснаўская вежа (па царкве і манастыру ў гонар Жываноснай крыніцы) або Белая (па аналогіі з суседняй). Двух’ярусная квадратная вежа з варотамі. Разбурана апоўзнем у XVIII стагоддзі, адноўленая ў 2012 годзе[2].
- Белая вежа — названая па белакаменнай абліцоўцы ніжняй часткі вонкавага фасада. Больш позняя назва XVII—XVIII стагоддзя — Сімяонаўская, па Сімяонаўскаму манастыру, які знаходзіўся побач з ёй унутры крамля. Круглая 4-ярусная вежа.
- Іванаўская вежа — па суседстве з Пасадскай царквой Іаана Прадцечы.
- Гадзіннікавая вежа — па ўстаноўленаму на ёй у XVI стагоддзі гадзінніку.
- Паўночная вежа — па яе паўночнаму размяшчэнню адносна іншых крамлёўскіх веж, таксама была вядомая як Ільінская, бо знаходзілася насупраць Пасадскай царквы Ільі Прарока ў Запачаінні.
- Тайніцкая вежа — па «тайным ходам» ў сцяне каля яе да рэчкі Пачайны. Называлася таксама Міраносіцкай — па царкве жонак-міраносіц на другім баку Пачаінскага яра, — і «На зелене», бо ў яры пад вежай быў «зелейный двор» — парахавы завод з вадзяным млыном, таксама званым Пачаінскі.
- Каромыслава вежа — па нібыта пахаванай пад ёй легендарнай дзяўчыне з каромыслам.
- Мікольская вежа — па суседстве з Пасадскай царквой Мікалая Цудатворца. У вежу вядзе пешаходны мост над Зяленскім з’ездам, пабудаваны ў 1980-я гг.
- Каморная вежа — служыла складскім месцам. Таксама называлася Круглай, Цэйхгаўзнай (цэйхгауз — па-нямецку «ваенная камора») і Аляксееўскай, бо побач знаходзілася Аляксееўская царква.
- Дзмітрыеўская вежа — названая па імя вялікага князя ніжагародскага Дзмітрыя Канстанцінавіча. Па іншай версіі, назва звязана з царквой у імя святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага, пабудаванай князем Дзмітрыем перад вежай у 1378. Упершыню згадваецца ў 1372—1374 гадах, лічыцца самай старой вежай, але сучаснае аблічча атрымала ў 1895 пры рэканструкцыі пад Мастацкі музей (у цяперашні час у ёй размешчана выставачная зала). На ёй усталяваны герб горада і надбрамны абраз кананізаванага заснавальніка горада, князя Юрыя Усеваладавіча.
- Парахавая вежа — выкарыстоўвалася для захоўвання пораху і іншых боепрыпасаў. Пазнейшыя назвы — Спаская (знаходзілася побач са Спаса-Праабражэнскім саборам) і Стралецкая (побач са стралецкай Слабадой). Круглая 4-ярусная вежа. Франтальных байніц у ніжніх ярусах няма, г. зн. вежа мае ролю капаніра для вядзення агню ўздоўж прылеглых крапасных сцен.


Саборы Ніжагародскага крамля
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі Ніжагародскага крамля знаходзілася мноства храмаў, аднак на цяперашні час захаваўся толькі Міхайла-Архангельскі сабор, пабудаваны не пазней за сярэдзіну XVI стагоддзя і перабудаваны ў 1628—1631 гг. — найстаражытнейшы з будынкаў, якія захаваліся ў крамлі. У саборы знаходзіцца магіла Кузьмы Мініна.
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Абеліск Мініну і Пажарскаму
- Помнік князю Юрыю Усеваладавіч і біскупу Сымону Суздальскаму
- Мемарыяльны комплекс у гонар жыхароў горада, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, і Вечны агонь
- Мемарыял «Горьковчане — фронту»
Іншыя будынкі
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Крамля была разбіта плошча ўрачыстасцяў (пляц-парад). На плошчы былі ўзведзены карпусы прысутных месцаў (1782—1785), палац віцэ-губернатара (1786—1788) і гарнізонны дом (1791—1801).
У 1837—1841 гадах быў пабудаваны дом ваеннага губернатара (цяпер у будынку знаходзіцца Мастацкі музей), у 1840—1843 гадах па загаду Мікалая I быў пабудаваны будынак Арсенала. У сувязі з перабудовай тэрыторыі Крамля толькі ў 1837—1841 гадах з крэпасці была канчаткова вынесена ўся прыватная забудова.
У канцы XIX стагоддзя да Усерасійскай прамысловай і мастацкай выставы (1896) былі пабудаваныя 2 фунікулёры, якія атрымалі назвы Крамлёўскі і Пахвалінскі, у горадзе іх называлі «элеватар».
У 1931 годзе на месцы Спаса-Прэабражэнскага сабора быў пабудаваны Дом Саветаў. Будынак выкананы ў стылі канструктывізму і зверху нагадвае самалёт. Цяпер у будынку размяшчаецца Гарадская дума і адміністрацыя Ніжняга Ноўгарада.
У 1965 годзе побач з абеліскам К. Мініну і Д. Пажарскаму быў запалены Вечны агонь і адкрыты мемарыяльны комплекс у гонар гаркаўчан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
З 1928 па 1968 год на тэрыторыі Крамля ў будынку былога Манежа знаходзілася трамвайнае дэпо.
У 2012 годзе пабудавана Спаская капліца. Яна ўзведзена насупраць будынка адміністрацыі Ніжняга Ноўгарада ў памяць аб разбураным у савецкі час Спаса-Праабражэнскім Крамлёўскім кафедральным саборы Ніжагародскай епархіі[3].
Плошчы і сады Ніжагародскага крамля
[правіць | правіць зыходнік]- Плошча Мініна і Пажарскага
- Ніжняволжская набярэжная
- Мінінскі сад
- Плошча Народнага адзінства
Страчаныя будынкі і помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Спаса-Праабражэнскі кафедральны сабор (разбураны ў 1929—1930 гг.)
- Успенская ваенная царква (разбурана; знаходзілася на месцы будынка абкама КПСС)
- Царква святога Сімеона (былы Сімяонаўскі манастыр) (разбурана; плануецца рэканструкцыя[4][5])[удакладніць: камент.]
- Будынак манежа (знаходзіцца ў аварыйным стане; прапанавана рэстаўрацыя[6])
Зноскі
- ↑ Георгиевская башня Нижегородского кремля . Пути-дороги.ru.
- ↑ Итоги восстановления Зачатьевской башни (ФОТО) Архівавана 18 студзеня 2014.
- ↑ Митрополит Георгий совершил чин освящения Спасской часовни в Нижегородском кремле (фото), Нижегородская митрополия, 1 ноября 2012 года
- ↑ Одобрен проект строительства храма во имя преподобного Симеона Столпника в Нижегородском кремле, nne.ru, 14 ноября 2008 года
- ↑ Храм Симеона Столпника появится в нижегородском Кремле Архівавана 24 верасня 2015.. Газета «Нижегородская правда», 14 ноября 2008 года
- ↑ Здание Манежа планируется восстановить в Нижегородском кремле в рамках строительства Дома правительства