Перайсьці да зьместу

Нікаля Анэлька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікаля Анэлька
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 сакавіка 1979(1979-03-14)[1][2][3] (46 гадоў)
Рост 185 см
Вага 80 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—1997 Пары Сэн-Жэрмэн 10 (1)
1997—1999 Арсэнал Лёндан 90 (28)
1999—2000 Рэал Мадрыд 19 (2)
2000—2002 Пары Сэн-Жэрмэн 39 (10)
2002 Лівэрпул 20 (4)
2002—2005 Манчэстэр Сіці 89 (37)
2005—2006 Фэнэрбахчэ 39 (14)
2006—2008 Болтан Ўандэрэрз 53 (21)
2008—2012 Чэлсі 125 (38)
2012—2013 Шанхай Шэньхуа[d] 22 (3)
2013 Ювэнтус 2 (0)
2013—2014 Ўэст Бромўіч Альбіён 12 (2)
2014—2015 Мумбаі Сіці[d] 13 (2)
Зборныя
1998—2010 Францыя 69 (14)
Спартовыя ўзнагароды
Футбол
Чэмпіянаты Эўропы
Золата Бэльгія/Нідэрлянды-2000
Кубкі Канфэдэрацыяў
Золата Карэя/Японія-2001

Нікаля Сэбастыян Анэлька (па-француску: Nicolas Sébastien Anelka; нар. 14 сакавіка 1979 году, Вэрсаль, Францыя) — былы францускі прафэсійны футбаліст, нападнік. Гулец зборнай Францыі. Бацькі Нікаля, Маргарыта і Жан-Філіп — выхадцы з Мартынікі, якія прыехалі ў Францыю ў 1974 годзе.

«Пары Сэн-Жэрмэн»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваю кар’еру Анэлька пачаў у францускім «ПСЖ», зь якога ў 17-гадовым узросьце пераехаў у «Арсэнал» у пачатку 1997 году.

На «Гайбэры» малады форвард прадэманстраваў моцны футбол і ўменьне забіваць, якое дапамагло клюбу зрабіць чэмпіёнскі дубль у 1998 годзе. У фінале Кубка Ангельшчыны Нікаля забіў мяч у вароты «Ньюкаслу».

Праз год Нікаля перайшоў у «Рэал» за 23 мільёны фунтаў стэрлінгаў. І «Арсэнал», і сам Анэлька былі здаволеныя ўгодай. У свой адзіны сэзон у Гішпаніі Нікаля пасьпеў выйграць Лігу чэмпіёнаў, двойчы забіўшы ў паўфінале ў вароты «Баварыі».

Правёўшы толькі 12 месяцаў на «Бэрнабэў», Анэлька вярнуўся ў «ПСЖ» і за 18 месяцаў забіў у новым клюбе 18 мячоў, а потым адправіўся ў арэнду ў «Лівэрпул», дзе трэнэрам працаваў яго суайчыньнік Жэрар Улье. На «Энфілдзе» Анэлька ня стаў гульцом асноўнага складу, і гэта стала чыньнікам яго пераезду ў «Манчэстэр Сіці» пад кіраўніцтва Кевіна Кігана.

У складзе «Гараджан» Анэлька забіваў рэгулярна: за два з паловай году 46 мячоў. Пэнальці, які Анэлька зарабіў і сам жа рэалізаваў у кастрычніку 2004 году, у вароты свайго цяперашняга клюбу, стаў чыньнікам адзінай паразы «Чэлсі» ў сэзоне, калі «Чэлсі» ўпершыню выйгралі чэмпіянат пад кіраўніцтвам Жазэ Маўрынью.

Посьпех спадарожнічаў Анэлька і ў «Фэнэрбахчэ». Ён забіваў у сярэднім у кожным трэцім матчы, уразіўшы тым самым Сэма Элардайса, які паклікаў Нікаля ў «Болтан» у пачатку сэзону 2006—2007 гадоў.

У «Болтане» Нікаля гуляў як нідзе больш. За паўтара сэзону ў «Болтане» Нікаля згуляў 53 матчы, і забіў 22 мячы, з-за чаго і выявіў цікавасьць да футбаліста лёнданскі «Чэлсі».

11 студзеня 2008 году Анэлька быў выкуплены «Чэлсі» з «Болтану» за 14 мільёнаў фунтаў, і падпісаў кантракт на 3,5 году.

3 сьнежня 2011 году пасьля перамогі «Чэлсі» супраць «Ньюкасла» трэнэр сініх Андрэ Вілаш-Боаш у сродках масавай інфармацыі пацьвердзіў, што Анэлька будзе вольны, каб пакінуць «Чэлсі» ў студзені. 12 сьнежня «Чэлсі» пацьвердзіў, што Анэлька перойдзе ў кітайскі клуб «Шанхай Шэньхуа».

Выступы ў зборнай

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апошнія дзесяць гадоў Анэлька зьяўляецца сталым гульцом зборнай Францыі, за якую ён правёў 43 матчу і забіў 11 мячоў. Анэлька быў у складзе зборнай, якая стала ў 2000 годзе чэмпіёнам Эўропы. Апошні матч за зборную ён правёў у лістападзе.

Усяго жа за час вандраваньня француза па эўрапейскіх клюбах на адчэпныя было выдаткавана 86 мільёнаў фунтаў. Пры гэтым у першы раз Анэлька перайшоў у 1997 годзе з ПСЖ у «Арсэнал» за 500 000 фунтаў.

Папярэднік
Майкл Оўэн
Найлепшы малады футбаліст Ангельшчыны
1999
Наступнік
Гары К’юэл
  1. ^ а б в Nicolas Anelka // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Nicolas Anelka // Roglo — 1997.
  3. ^ а б в NIKOLAS ANELKA // Argentine Soccer Database (гішп.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]