Ніна Васільеўна Галіноўская
Ніна Васільеўна Галіноўская | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 снежня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 2025 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Ніна Васільеўна Галіноўская (18 снежня 1935, Вялікія Лазіцы, Шклоўскі раён — 25 мая 2025, Мінск) — беларуская паэтэса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 18 снежня 1935 года ў в. Вялікія Лазіцы Шклоўскага раёна Магілёўскй вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1955 годзе скончыла Магілёўскае дашкольнае педагагічнае вучылішча. Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства «Калпеніца» Брэсцкай вобласці, карэктарам газеты «Мінская праўда» (1962—1963). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 года[1].
Памерла 25 мая 2025 года ў Мінску[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы верш апублікавала ў 1958 годзе (скідальская раённая газета «Красное знамя»). Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Лясная зарадка» (1965), «Размова сняжынак» (1968), «Сяргейкаў параход» (1972), «Кніжчыны сябры» (1975), «Мой дзень» (1977), «Зай прагназіст» (1979), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), калектыўнага зборніка «Калі ветрык спачывае» (1985).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Пайшла з жыцця легенда беларускай дзіцячай літаратуры . СПБ (25 мая 2025).
- ↑ Памерла паэтка Ніна Галіноўская . Наша Ніва (25 мая 2025). Праверана 25 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 18 снежня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
- Памерлі 25 мая
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Сацыяльна-гуманітарнага каледжа (Магілёў)
- Супрацоўнікі газеты «Мінская праўда»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэтэсы Беларусі
- Беларускамоўныя паэты