Ніна Паўлаўна Грабяшкова
Выгляд
Ніна Паўлаўна Грабяшкова | |
---|---|
руск.: Нина Павловна Гребешкова | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Нина Павловна Гребешкова |
Род дзейнасці | актрыса |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1930[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 2025[3] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Леанід Гайдай |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
|
![]() |
Ніна Паўлаўна Грабяшкова (29 лістапада 1930[1][2], Масква — 10 мая 2025[3], Масква) — савецкая і расійская актрыса, заслужаная артыстка Расіі (2001). Жонка рэжысёра Леаніда Гайдая.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 29 лістапада 1930 года ў Маскве ў сям’і Паўла Аляксандравіча і Кацярыны Іванаўны Грабяшковых. Яе бацька быў маляром, спецыялістам па арнаментальным жывапісе, маці працавала краўчыхай.
Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацька пайшоў на фронт. З 1941—1943 гадах пражывала з маці ў эвакуацыі ў Пензенскай вобласці.
У 1954 годзе скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі.
У 1954—1990 гадах была актрысай Тэатра-студыі кінаакцёра.
Памерла 10 мая 2025 года ў Маскве.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Гонар таварыша» (1953) — Галя
- «Дыяментавая рука» (1968) — Надзея Іванаўна, жонка Гарбункова
- «Экіпаж» (1950) — пасажырка бізнес-класа
- «Утрыманкі-2» (серыя № 8) (2020) — бабуля на лаўцы каля пад’езда (эпізод)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 ліпеня 2016.
- ↑ а б Nina Grebeškova // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б Ушла из жизни заслуженная артистка Российской Федерации, член Союза кинематографистов России Нина Гребешкова (29.11.1930-10.05.2025) — Союз кинематографистов Российской Федерации Праверана 16 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ніна Паўлаўна Грабяшкова