Обэрндорф-ля-Зальцбургу
| Обэрндорф-ля-Зальцбургу | |||||
| ням. Oberndorf bei Salzburg | |||||
| |||||
| Краіна: | Аўстрыя | ||||
| Зямля: | Зальцбург | ||||
| Плошча: | 4,55 км² | ||||
| Вышыня: | 401 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2005) | |||||
| колькасьць: | 5556 чал. | ||||
| шчыльнасьць: | 1221,1 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+1 | ||||
| летні час: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | +43 6272 | ||||
| Паштовы індэкс: | 5110 | ||||
| Нумарны знак: | SL | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 47°56′30″ пн. ш. 12°56′30″ у. д. / 47.94167° пн. ш. 12.94167° у. д.Каардынаты: 47°56′30″ пн. ш. 12°56′30″ у. д. / 47.94167° пн. ш. 12.94167° у. д. | ||||
Обэрндорф-ля-Зальцбургу на мапе Аўстрыі Обэрндорф-ля-Зальцбургу | |||||
| http://www.oberndorf.co.at/, https://www.oberndorf.co.at/ | |||||
Обэрндорф-ля-Зальцубргу (па-нямецку: Oberndorf bei Salzburg) — горад у Аўстрыі. Знаходзіцца ў фэдэральнай зямлі Зальцбург на рацэ Зальцах.
Горад уваходзіць у склад акругі Зальцбург. Насельніцтва склалала 5556 чалавек на 31 сьнежня 2005 году. Горад займае плошчу 4,55 км². Афіцыйны код гораду — 50 326.

Обэрндорф зрабіўся папулярным дзякуючы гімну «Ціхая ноч», які быў упершыню выкананы ў былой царкве сьв. Нікаля настаўнікам Францам Грубэрам і маладым сьвятаром Ёзэфам Морам у калядную ноч 1818 году, адкуль пасьля распаўсюдзіўся па ўсім сьвеце. З-за таго, што ў 1890-х гадох некалькі паводак Зальцаху зьнішчылі вялікія часткі Обэрндорфу, царква была разбураная і на ейным месцы ў 1937 годзе была ўсталяваныя мэмарыяльная капэля.
У Обэрндорф можна трапіць з Зальцбургу на S-Bahn — хуткаснай чыгунцы — альбо па фэдэральнай трасе B 156 з Зальцбургу ў Браўнаў-на-Іне.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка (ням.)