Перайсьці да зьместу

Оламаўц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Оламаўц
Дата заснаваньня: 1017
Краіна: Чэхія
Кіраўнік: Міраслаў Жбанэк[d]
Плошча:
  • 103,334582 км²[1]
Вышыня: 219 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 779 00, 783 01, 783 35
Нумарны знак: M
Геаграфічныя каардынаты: 49°35′38″ пн. ш. 17°15′3″ у. д. / 49.59389° пн. ш. 17.25083° у. д. / 49.59389; 17.25083Каардынаты: 49°35′38″ пн. ш. 17°15′3″ у. д. / 49.59389° пн. ш. 17.25083° у. д. / 49.59389; 17.25083
Оламаўц на мапе Чэхіі
Оламаўц
Оламаўц
Оламаўц
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.olomouc.eu/

О́ламаўц (па-чэску: Olomouc, па-нямецку: Olmütz, па-лацінску: Eburum альбо Olomucium) — горад у Чэхіі, цэнтар Оламаўцкага краю. Горад Оламаўц знаходзіцца ва ўсходняй частцы Чэхіі, у цэнтры гістарычнага рэгіёну Маравія на абодвух берагах ракі Моравы. У горадзе жыве каля ста тысяч жыхароў, шчыльнасьць насельніцтва складае 993 жыхары на км². Акрамя таго ў Оламаўцы жыве больш за дзесяць тысяч студэнтаў Унівэрсытэту Палацкага і іншых навучальных установаў. Оламаўц заснаваны ў 1253 годзе. У свой час ён быў сталіцай Мараўскай дзяржавы.

Ужо ў VII стагодзьдзі тут паўстала паселішча славянаў пад назовам Повэл, якое лічылася адным з трох найважнейшых мараўскіх населеных пунктаў раньняга Сярэднявечча. У пачатку IX стагодзьдзя паселішча было заваяванае і цалкам зьнікла[3]. Новае паселішча, дзе жыў вялікамараўскі кіраўнік, перажыло паразу Вялікай Маравіі, якое адбылося блізу 907 году, і паступова стала сталіцай правінцыі Маравія.

Оламаўцкае біскупства паўстала ў 1063 годзе. Стагодзьдзямі пазьней, у 1777 годзе, яно быў пераведзенае ў ранг арцыбіскупства. У 1141 годзе пры біскупе Індржыху Здыку рэзыдэнцыя біскупа была перанесеная з касьцёла Сьвятога Пятра, які пасьля быў зьнішчаны, у касьцёл Сьвятога Вацлава. Біскупскі палац быў пабудаваны ў раманскім архітэктурным стылі. Біскупства набыло вялікія зямельныя надзелы, асабліва ў паўночнай Маравіі, стаўшы адным з самых заможных у гэтым рэгіёне. Оламаўц стаў адным з найважнейшых паселішчаў у Маравіі, рэзыдэнцыяй ураду Пржамыславічаў. У 1306 годзе кароль Вацлаў III спыніўся тут па дарозе ў Польшчу. Ён зьбіраўся пазмагацца з Уладзіславам I Лакеткам за правы на польскую карону, але быў забіты[4]. Зь ягонай сьмерцю ўся дынастыя Пржамыславічаў зьнікла.

Абарончыя бастыёны Оламаўца на мапе 1757 году.

Горад афіцыйна паўстаў у сярэдзіне XIII стагодзьдзя і стаў адным з найважнейшых гандлёвых і ўрадавых цэнтраў рэгіёна. У Сярэднявеччы ён быў найбуйнейшым горадам у Маравіі і канкураваў з Брно за статус сталіцы, але канчаткова саступіў яго пасьля таго, як швэды захапілі горад і ўтрымлівалі яго восем гадоў з 1642 па 1650 гады. У 1235 годзе манголы ўварваліся ў Эўропу, у тым ліку пасьля бітвы пры Лягніцы ў Польшчы зьдзейсьнілі набегі на Маравію, але былі разьбітыя ля ўмацаванага Оламаўца[5]. Пасьля гэтага манголы ўварваліся і разграмілі Вугоршчыну[6]. У 1454 годзе горад выгнаў габрэяў за час хвалі антысэмітызму. Другая палова XV стагодзьдзя лічыцца пачаткам залатога веку Оламаўца. Тут адбылося некалькі каралеўскіх сустрэчаў, гэтак у 1469 годзе ў месьце Мацьяша Корвіна быў абраны каралём Багеміі. У 1479 годзе тут сустрэліся два каралі Багеміі, як то Ўладзіслаў II і Мацьяш Корвін, дзе склалі пагадненьне, вядомае як Оламаўцкі мір 1479 году, аб падзеле краіны.

У 1740 годзе горад быў захоплены і ненадоўга ўтрымліваўся прусамі. Оламаўц быў умацаваны Марыяй Тэрэзіяй за час войнаў з Фрыдрыхам Вялікім, які беспасьпяхова трымаў аблогу места цягам сямі тыдняў у 1758 годзе. У 1848 годзе Оламаўц стаў месцам адрачэньня імпэратара Фэрдынанда. Праз два гады аўстрыйскія і нямецкія дзяржаўныя дзеячы зладзілі ў месьце канфэрэнцыю, на якой пагадзіліся аднавіць Германскую канфэдэрацыю. У 1746 годзе ў горадзе паўстала першае навуковае таварыства на землях, якія кіраваліся аўстрыйскімі Габсбургамі. У значнай ступені праз свае царкоўныя сувязі з Аўстрыяй, у прыватнасьці з Зальцбургам, горад быў пад уплывам нямецкай культуры з часоў Сярэднявечча. Германізацыя горада, верагодна, была вынікам касмапалітычнага характару гораду.

Оламаўц з паштоўкі 1907 году.

Не зважаючы на гэтыя ўплывы, чэская мова дамінавала, асабліва ў царкоўным жыцьці цягам XVII і XVIII стагодзьдзяў. Калі кампазытар і музыка аўстрыйскага паходжаньня Філіп Рытлер заняў пасаду ў Вацлаўскай катэдры ў другой палове XVII стагодзьдзя, ён палічыў неабходным вывучыць чэскую мову. З працяглым дамінаваньнем Габсбургаў і міграцыяй этнічных немцаў у гэты рэгіён выкарыстаньне чэскай мовы скарацілася. Да XIX стагодзьдзя колькасьць этнічных немцаў у горадзе была ў тры разы вышэйшая за колькасьць чэхаў[7]. Горад захоўваў свае абарончыя гарадзкія сьцены амаль да канца XIX стагодзьдзя, што было павязанае з тым, што на думку кіраўнікоў зь мескай рады, знос сьценаў дазволіў бы пашырыць горад і прыцягнуць больш чэхаў з суседніх вёсак, але ўлады аддавалі перавагу захаваньня нямецкаму ўплыву ў горадзе. Пашырэньне адбылося ўжо па Першай сусьветнай вайне і стварэньні Чэхаславаччыны. У 1919 годзе Оламаўц далучыў да сябе два суседнія гарады і 11 навакольных вёсак, атрымаўшы новую прастору для дадатковага росту і разьвіцьця.

Падчас абедзьвюх сусьветных войнаў узьнікла сур’ёзная напружанасьць паміж этнічнымі чэхамі і немцамі. За часам Другой сусьветнай вайны горад быў пад нямецкай акупацыяй, і большасьць этнічных нямецкіх жыхароў перайшлі на бок нацыстаў. Гарадзкая рада, якой кіравалі немцы, перайменавала галоўны пляц у гонар Адольфа Гітлера. У Крышталёвую ноч 10 лістапада 1938 году мяшчане зьнішчылі сынагогу. Горад быў вернуты Чэхаславаччыне, хоць і з усталяваным савецкім урадам камуністычным рэжымам, які заставаўся ва ўладзе да падзеньня камунізму ў 1980-х гадах.

  1. ^ Český statistický úřad Malý lexikon obcí České republiky – 2017Český statistický úřad, 2017.
  2. ^ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1. 1. 2025 (чэс.)Praha: ČSÚ, 2025.
  3. ^ «Z historie olomouckých čtvrtí: Povel». Hanácký večerník.
  4. ^ Baynes, T. S.; Smith, W. R., eds. (1884). «Olmütz». Encyclopædia Britannica. Vol. 17 (9th ed.). New York: Charles Scribner’s Sons. — С. 764.
  5. ^ Grousset, René (1970). «The Empire of the Steppes». Rutgers University Press. — С. 266. — ISBN 978-0-8135-1304-1.
  6. ^ Jan Dugosz, Maurice Michael (1997) «The Annals of Jan Dlugosz». IM Publications. — ISBN 1-901019-00-4.
  7. ^ Tichák, Milan (1997). «Vzpomínky na starou Olomouc». Olomouc: Votobia. — С. 13. — ISBN 80-7198-184-2.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]