Оскар Мяшчанінаў
Оскар Мяшчанінаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 9 (21) красавіка 1884[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 ліпеня 1956 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба | |
Уплыў | Жазеф Бернар[d] |
![]() |
Оскар Самойлавіч (Іосель Шмуйлавіч) Мяшчанінаў (9 (21) красавіка 1884[1], Віцебск — 14 ліпеня 1956, Лос-Анджэлес, Каліфорнія[2]) — скульптар, прадстаўнік Парыжскай школы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 (21) красавіка 1884 года ў Віцебску. Дзед будучага скульптара, Юда Абрамаў належаў да мяшчанскага саслоўя, адкуль і паўстала прозвішча Мяшчанінавых. Бацька Іоселя, Шмуйла Юдавіч Мяшчанінаў, быў купцом 2 гільдыі, у яго сям’і было дванаццаць дзяцей (шэсць сыноў і шэсць дачок), сярод якіх Іосель быў самым малодшым. Адзін з яго братоў быў уладальнікам фатаграфічнага атэлье ў доме Рыцеўскага на Вакзальнай вуліцы ў Задзвінні, у якім два месяцы працаваў рэтушорам Марк Шагал.
Разам з Шагалам і Восіпам Цадкіным навучаўся ў Віцебскай школі-майстэрні Юдаля Пэна. У 1905—1906 гадах вучыўся ў Адэскім мастацкім вучылішчы.
У 1907 годзе эміграваў ва Францыю. Пасяліўся ў знакамітым парыжскім фаланстэры «Вулей», пачаў навучацца ў французскіх скульптараў. Да 1911 года вучыўся ў Нацыянальнай школе дэкаратыўных мастацтваў і Нацыянальнай школе прыгожых мастацтваў у А. Мерсье, але, расчараваўшыся ў акадэмізме, стаў памочнікам у майстэрні скульптара Жазэфа Бернара.
У 1910-1920-я гг. актыўна выстаўляўся ў парыжскіх салонах, а таксама ўдзельнічаў у выставах у Пецярбургу, Маскве і Лондане. У 1915 годзе ў часопісе «Апалон» выйшаў вялікі артыкул Якава Тугендхольда «Скульптура Мяшчанінава».
У 1910-х гадах Оскар Мешчанінаў гуляў прыкметную ролю ў жыцці не толькі рускай мастацкай калоніі, але і ўсёй Парыжскай багемы. Ён зблізіўся з многімі будучымі сусветна вядомымі мастакамі: П. Пікаса, Д. Рывера, Х. Суціным, А. Мадыльяні. Трое апошніх пакінулі жывапісныя партрэты Мешчанінава, а Хаім Суцін жыў у яго майстэрні падчас Першай сусветнай вайны.
У 1919 годзе Мяшчанінаў наведаў Індакітай, дзе абследаваў старажытны горад Ангкор і займаўся вывучэннем кхмерскай скульптуры. У 1927 годзе скульптар прыехаў у Індыю, дзе вывучаў скальныя храмы Элоры. У 1928 годзе ён наведаў СССР для ўдзелу ў выставе «Сучаснае французскае мастацтва» ў Маскве.
У 1944 годзе пераехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі, прыняў амерыканскае грамадзянства. Аднак пасля заканчэння Другой сусветнай вайны часта наведваў Францыю.
Памёр 14 ліпеня 1956 года ў Лос-Анджэлесе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў з мармурам, гранітам, бронзай, гіпсам. Быць неакласікам, трактаваў скульптурную форму як кампазіцыю з абагульненых, архітэктанічна вытрыманых аб’ёмаў. Асноўныя яго працы:
- «Галава Панны» (1912, Дзяржаўны Рускі музей)
- «Маці Божая» (1913, Музей Санта-Барбары, ЗША)
- бюст Натана Альтмана (1916)
- «Чалавек у цыліндры» (1922, Дзяржаўная Траццякоўская галерэя)
- «Мужчына з мёртвым дзіцем» (1952, адзін з асобнікаў-у Тэль-Авіўскім музеі выяўленчых мастацтваў).
У 2015 годзе Белгазпрамбанк у рамках свайго праекта «Арт-Беларусь» набыў у прыватнага калекцыянера другі асобнік скульптуры «Мужчына з мёртвым дзіцем»[3].
- ↑ а б California death index
- ↑ а б RKDartists Праверана 16 кастрычніка 2016.
- ↑ Творы Бакста і Мешчанінава вярнуліся ў Беларусь . Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 10 жніўня 2020.
- Нарадзіліся 21 красавіка
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі 14 ліпеня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Пахаваныя на могілках Hollywood Forever
- Выпускнікі Вышэйшай нацыянальнай школы дэкаратыўнага мастацтва
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Выпускнікі Адэскага мастацкага вучылішча
- Імігравалі ў ЗША з Францыі
- Парыжская школа