Павел Паўлавіч Малышэвіч
| Павел Паўлавіч Малышэвіч | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 1821 |
| Месца нараджэння | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | публіцыст, паэт |
| Мова твораў | польская і руская |
Павел Паўлавіч Малышэвіч (1821, вёска Багон, Свіслацкі раён — ?) — публіцыст i паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1833—1837 вучыўся ў Слонімскім павятовым вучылішчы. У пачатку 50-х гадоў пераехаў у фальварак Падгор’е на Міншчыне. Працаваў у Мінскім губернскім праўленні, з 1860 рэдактар «Минских губернских ведомостей» i адначасова начальнік газетнага стала. 3 1863 года міравы пасрэднік па Навагрудскім павеце. Звольнены з пасады i, паводле некаторых звестак, сасланы ў Арэнбург.
Пісаў на польскай i рускай мовах. Аўтар рамантычнай паэмы «Спеў зорцы» (на польскай мове), артыкулаў i карэспандэнцый аб грамадскакультурным жыцці Мінска. Зрабіў апісанне абразоў кафедральнага касцёла ў Мінску (1854). Адзін з першых выступіў у друку ў абарону беларускай мовы, змясціў водгук на «Гапона» i «Вечарніцы» В. Дуніна-Марцінкевіча (1855), заклікаў інтэлігенцыю Міншчыны да актыўнага вывучэння роднага краю (Минские губернские ведомости. 1860. № 27). Сябраваў i перапісваўся з У. Сыракомлем.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Малышэвіч Павел Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).