Падручны польска-беларускі слоўнік
| Падручны польска-беларускі слоўнік | |
|---|---|
| Мова арыгінала | беларуская і польская |
| Выдавецтва | Wiedza Powszechna[d] |
| Выпуск | 1962 |
| Месца публікацыі | Варшава |
| Старонак | 1 084 |
Падру́чны по́льска-белару́скі сло́ўнік (ППБС-62) — двухмоўны перакладны слоўнік, выдадзены ў 1962 годзе ў Варшаве. Галоўныя рэдактары — Антаніна Абрэмбская-Яблонская і Мікалай Бірыла[1]. Налічвае каля 40 000 слоў[2].
Укладанне
[правіць | правіць зыходнік]Работа над слоўнікам пачалася ў 1955 годзе ў сектары беларускай філалогіі пры Польска-савецкім інстытуце. Кіравала працай загадчыца кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта прафесарка Антаніна Абрэмбская-Яблонская, бралі ўдзел таксама супрацоўнікі сектару беларускай філалогіі Польска-савецкага інстытута і кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта Лідзія Базылюк, Лідзія Галавінская, Ларыса Гутнік, Барыс Мерынг і Баляслаў Манкевіч. З беларускага боку ўдзельнічаў мовазнавец акадэмік Мікалай Бірыла, які ў той час працаваў загадчыкам сектара тэрміналогіі Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР і чытаў лекцыі па беларускай мове ў Варшаўскім універсітэце. Але і пасля вяртання ў Беларусь ён працягваў удзел у працы над слоўнікам па пошце[3].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Падручны польска-беларускі слоўнік = Podręczny słownik polsko-białoruski / пад рэдакцыяй А. Обрэмбскай-Яблонскай і М. Бірылы. — Wydanie I. — Варшава: Ведза Повшэхна, 1962. — 1084 + XVI с. — 5 000 + 203 экз.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Сувязі 2018, с. 151.
- ↑ Сувязі 2018, с. 154.
- ↑ Сувязі 2018, с. 152.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ганна Кулеш. „Падручны польска-беларускі слоўнік“ пад рэд. А. Абрэмбскай-Яблоньскай і М. Бірылы (Варшава, 1962) — плён супрацоўніцтва лінгвістаў Польшчы і Беларусі // Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча : зб. арт. па матэрыялах міжнар. навук. канф. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал. І. Э. Багдановіч (гал. рэд.) [і інш.] ; пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай. — Мн.: БДУ, 2018. — С. 151—157. — 439 с.: [8] с. іл. с. — (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 38). — ISBN 978-985-566-676-0.