Перайсці да зместу

Пазэльва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мястэчка
Пазэльва
літ.: Želva
Касцёл
Касцёл
55°13′08″ пн. ш. 25°05′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Павет Віленскі
Раён Вількамірскі
Сянюнія Пазэльваўская
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 140 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 364 чал. (2021)
Паказаць/схаваць карты
Пазэльва (Літва)
Пазэльва
Пазэльва

Пазэльва[1] або Пажэльва[1], таксама Жа́лва[2] (літ.: Želva, раней літ.: Paželva[1]) — мястэчка ва Вількамірскім раёне Віленскага павета Літвы, на рацэ Зэльве (Жэльве). Цэнтр Пазэльваўскай сянюніі. Месціцца за 22 км на ўсход ад Вількаміра.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Пазэльву датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яна ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1753 годзе ў Пазэльве збудавалі касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пазэльва апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні.

На 1859 год у Пазэльве было 30 будынкаў.

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Пазэльва апынулася ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

  • XIX стагоддзе: 1859 год — 300 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 457 чал.
  • Касцёл Святога Ігнація Лаёлы (1892)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі