Палаца-паркавы ансамбль (Нача)
| Палаца-паркавы ансамбль | |
| Сядзіба Чарноцкіх «Нача Брындзоўская» | |
|---|---|
|  | |
| 53°02′02,69″ пн. ш. 26°26′10,57″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |  Беларусь | 
| Вёска | Нача | 
| Архітэктурны стыль | класіцызм | 
| Будаўніцтва | 1810—1815 гады | 
| Статус |  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000480 | 
|  Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Сядзіба Чарноцкіх «Нача Брындзоўская» — помнік сядзібнай архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1810—1815 гг. у вёсцы Нача Ляхавіцкага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да канца XVIII ст. маёнтак знаходзіўся ва ўласнасці езуіцкага ордэна.
Сядзібай валодалі Неміровічы, Табаровічы, езуіты, Брындзы, Масальскія, Чарноцкія.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак стаіць на высокім цокалі і накрыты двухсхільным дахам. Высокія прамавугольныя вокны завершаныя сандрыкамі. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучаная манументальным шасцікалонным порцікам з трохвугольным франтонам, прарэзаным круглым акном. Да тарцоў будынку прыбудаваныя тэрасы.
Помнік рэспубліканскага значэння.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]|   | Палаца-паркавы ансамбль (Нача) на Вікісховішчы | 
|---|
- Палаца-паркавы ансамбль (Нача) на сайце Radzima.org
- Палаца-паркавы ансамбль (Нача) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
 
	
