Перайсці да зместу

Пала-Альта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Пала-Альта
Palo Alto
37°25′45″ пн. ш. 122°08′17″ з. д.HGЯO
Краіна  ЗША
Штат Каліфорнія
Акруга Санта-Клара
Мэр Пэт Бёрт
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1894
Плошча 66.4 км²
Вышыня цэнтра 9,1 м
Часавы пояс UTC-8, летам UTC-7
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 68 572 чал. (1 красавіка 2020)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 650
Паштовыя індэксы 94301, 94303, 94306

cityofpaloalto.org (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Пала-Альта (ЗША)
Пала-Альта
Пала-Альта
Пала-Альта (Каліфорнія)
Пала-Альта
Пала-Альта

Пала-Альта (англ.: і ісп.: Palo Alto, вымаўляецца [ˌpæloʊˈæltoʊ]) — горад у акрузе Санта-Клара, штат Каліфорнія, ЗША. Назва паходзіць ад іспанскіх слоў ісп.: palo: «палка» (або «pole» — «дрэва») і ісп.: alto: «высокі».

Пала-Альта з’яўляецца гістарычным цэнтрам амерыканскай Крэмніевай даліны. Часам яго называюць неафіцыйнай сталіцай даліны. Да Пала-Альта прылягае кампус Стэнфардскага ўніверсітэта, які лічыцца самастойнай адміністрацыйнай тэрыторыяй.

Пала-Альта з’яўляецца месцам нараджэння і штаб-кватэрай шматлікіх знакамітых кампаній, у тым ліку Hewlett-Packard, Xerox, Apple, Facebook, VMware і Tesla Motors. Тут знаходзіцца акадэмічнае выдавецтва Annual Reviews.

Каля дома 218 па вуліцы Чэнінг размешчаны памятны знак: там знаходзілася лабараторыя Федэральнай Тэлеграфнай Кампаніі, у якой працаваў знакаміты амерыканскі інжынер Лі дэ Форэст — вынаходнік трыёда (электроннай вакуумнай лямпы, якая выкарыстоўваецца як узмацняльнік сігналу).

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Пала Альта мае шэсць гарадоў-пабрацімаў[2]:

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Джэймс Франка (нар. 1978) — амерыканскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, мастак.

Зноскі

  1. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  2. Celebrating the Sister Cities of Palo Alto(недаступная спасылка). Palo Alto Online News, 6 сакавіка 2012 года.