Перайсці да зместу

Палярызацыя (электрахімія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Палярызацыя ў электрахіміі — гэта адхіленне значэння электроднага патэнцыялу ад раўнаважнага пры праходжанні праз электрод знешняга электрычнага току. Велічыня палярызацыі можа мяняцца ад долей міліволь да некалькіх вольт, залежыць ад матэрыялу электрода, характару электродных працэсаў, саставу раствору, т-ры і звычайна тым большая, чым большая шчыльнасць электрычнага току.