Паліна Дзянісаўна Асіпенка
Паліна Дзянісаўна Асіпенка | |
---|---|
укр.: Поліна Денисівна Осипенко | |
![]() | |
Дата нараджэння | 25 верасня (8 кастрычніка) 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 1939[1] (31 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Муж | Аляксандр Сцяпанавіч Асіпенка[d] |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Званне | лейтэнант, старшы лейтэнант, капітан і маёр |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Паліна Дзянісаўна Асіпенка (25 верасня (8 кастрычніка) 1907, Асыпэнка[d], Кацярынаслаўская губерня — 11 мая 1939[1], Рыбнаўскі раён[d], Разанская вобласць) — савецкая ваенная лётчыца, маёр (1939), Герой Савецкага Саюза (02.11.1938). Член КПСС з 1932.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 25 верасня (8 кастрычніка) 1907 года ў с. Наваспасаўка Марыупальскага павета Кацярынаслаўскай губерні.
Скончыла Качынскую авіяцыйную школу (1932), служыла ў вынішчальнай авіяцыі малодшым лётчыкам і камандзірам звяна. Устанавіла пяць міжнародных жаночых рэкордаў. Найбольш вядомыя беспасадкавыя пералёты, зробленыя Асіпенка ў 1938 годзе па маршрутах: Севастопаль — Еўпаторыя — Ачакаў — Севастопаль; Севастопаль — Архангельск (на гідрасамалёце было пройдзена 2 416 км за 10 гадзін); Масква — раён Камсамольска-на-Амуры (24—25 верасня разам з В. С. Грызадубавай і М. М. Расковай за 26 гадзін 29 хвілін была пройдзена адлегласць у 6 450 км).
Загінула раніцай 11 мая 1939 года ў авіяцыйнай катастрофе падчас вучэбна-трэніровачных збораў на новым самалёце УТІ-4 разам з начальнікам галоўнай лётнай інспекцыі ВПС РККА А. К. Сяровым. Самалёт разбіўся каля вёскі Высокае Рыбнаўскага раёна Разанскай вобласці РСФСР.
Пахавана на Краснай плошчы ля Крамлёўскай сцяны. Узнагароджана двума ордэнамі Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Імем Асіпенка названы вуліцы і плошчы ў многіх гарадах краін былога СССР, у тым ліку ў Брэсце і Магілёве.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Осипенко Полина Денисовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паліна Дзянісаўна Асіпенка
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Марыупальскім павеце
- Памерлі 11 мая
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Разанскай вобласці
- Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Асобы
- Жанчыны-авіятары
- Лётчыкі СССР
- Загінулі ў авіякатастрофах
- Нарадзіліся ў Запарожскай вобласці