Перайсьці да зьместу

Паліна Сьцепаненка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паліна Сьцепаненка
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Паліна Качаткова
Нарадзілася 26 лютага 1968
Ворша, Беларусь
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісьменьніца, літаратуразнаўца, праваабаронца
Мова беларуская
Дэбют 1990
Значныя творы Матылі (2012)
Творы на сайце Kamunikat.org

Палíна Сьцепанéнка, па нараджэньні Паліна Уладзіміраўна Качаткова (нар. 26 лютага 1968, Ворша, Віцебская вобласьць, Беларусь) — беларуская празаіца, літаратуразнаўца, дасьледніца творчасьці Максіма Багдановіча[1].

Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Падчас навучаньня (1985—1990) удзельнічала ў дзейнасьці незарэгістраваных нацыянальна арыентаваных маладзёвых аб’яднаньняў. У 1990—1998 гадах працавала ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча ў Менску[2]. У жніўні 1998 годзе звольнілася з музэю і пачала працаваць у праваабарончым цэнтры «Вясна», да дзейнасьці якога далучылася раней[3].

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру[4].

Падчас працы ў музэі ўдзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі экспазыцыі Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча, філіялу музэю ў Ракуцёўшчыне, падрыхтоўцы да друку мэмуараў бацькі паэта, Адама Багдановіча — «Мои воспоминания», арганізацыі навуковай канфэрэнцыі «Лёс нацыянальнай культуру на паваротах гісторыі» (1993), укладаньні выданьняў музэю. Адна з аўтарак артыкула па музэязнаўстве, дзе абагулены досьвед стварэньня экспазыцыі Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча, даведніка па музэі[5].

Друкавалася ў калектыўных зборніках «Перад маімі вачыма» (1990), «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (2007) і «Пакахай мяне, калі ласка» (2009)[6].

Аўтарка аповесьці «Паэт. Аповесьць пра Максіма Багдановіча» пра юнацкія гады Максіма Багдановіча, а таксама зборнікаў апавяданьняў «Матылі» (2012), «Гняздо-2» (2016)[7].

• «Матылі» (2012)

• «Міхась Кукабака» (2016)

• «Гняздо-2» (2016)

  1. ^ Мікута В., Качаткова П., Шубіна Т. Літаратурны музей Максіма. Багдановіча. — Мн., 1996.
  2. ^ Мікута В., Качаткова П., Шубіна Т. Літаратурны музей Максіма. Багдановіча. — Мн., 1996.
  3. ^ Скобла М. Паліна Качаткова: Быць праваабаронцам для пісьменьніка карысна — www.svaboda.org, 16.04.2013
  4. ^ Наталка Бабіна, Матылі і камяні Паліны Качатковай, Наша Ніва, 16.02.2013, https://nashaniva.com/104173/
  5. ^ Мікута В., Качаткова П., Шубіна Т. Літаратурны музей Максіма. Багдановіча. — Мн., 1996.
  6. ^ Паліна Качаткова на Kamunikat.org, https://kamunikat.org/kaczatkova-palina
  7. ^ Наталка Бабіна, Матылі і камяні Паліны Качатковай, Наша Ніва, 16.02.2013, https://nashaniva.com/104173/