Паморые
Горад | |||||
Паморые | |||||
---|---|---|---|---|---|
Поморие | |||||
|
|||||
42°33′24″ пн. ш. 27°38′43″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Рэгіён | Паўднёва-Усходні | ||||
Вобласць | Бургаская вобласць | ||||
абшчына | Паморые | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Ранейшыя назвы |
да 1934 — Анхіялас |
||||
Вышыня цэнтра | 0 ± 1 м | ||||
Водныя аб’екты | Чорнае мора | ||||
Часавы пояс | UTC+2 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 14 170 чалавек (2010) | ||||
Афіцыйная мова | балгарская | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | (+359) 596 | ||||
Паштовы індэкс | 8200 | ||||
Аўтамабільны код | А | ||||
|
|||||
pomorie.bg/ | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Паморые (балг.: Поморие), Анхіялас (грэч. Αγχίαλος ) — горад у Балгарыі, у Бургаскай вобласці на беразе Чорнага мора. Насельніцтва — каля 14 тысяч чалавек.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на паўвостраве, які выступае ў мора прыблізна на 5 км. Дзякуючы свайму зручнаму размяшчэнню (10-15 хвілін язды ад аэрапорта Бургас), плоскаму рэльефу мясцовасці, наяўнасці недарагога прыватнага жылля і неглыбокаму мору, а таксама сваім лячэбным гразям горад ідэальна падыходзіць для адпачынку сям'ёй з маленькімі дзецьмі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Старажытная назва горада — Анхіялас, заснаваны ў V стагоддзі да нашай эры, грэкамі з суседняй Апалоніі — сённяшняга Сазопаля.
З 29 гады да н.э. пад кантролем Рыма, а затым Візантыі. Тысячагадовая візантыйская гісторыя перарывалася налётамі і разбурэннямі готаў, славян, авараў, балгараў. З 1336 года пад кантролем венецыянцаў, а з 1453 года пад кантролем туркаў.
Падчас руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў крэпасць Анхіялас 11 сакавіка 1829 года была абстраляная атрадам рускіх караблёў у складзе трох лінейных караблёў, фрэгата, брыга і трох кананерскіх лодак. 11 ліпеня 1829 года рускі брыг «Арфей» падышоў да крэпасці і высадзіў дэсант, які ўзяў у палон гарнізон і захапіў 13 гармат.
Пасля вызвалення Балгарыі ў 1878 годзе горад знаходзіцца па-за межамі новай дзяржавы ў паўаўтаномнай Усходняй Румеліі. Пасля анексіі балгарамі Усходняй Румеліі ў 1886 годзе, пачынаецца працэс балгарызацыі горада. Асноўная частка карэннага грэчаскага насельніцтва пакінула горад пасля пагромаў у 1906 годзе і заснавала ў Грэцыі горад Неа Анхіялас — Новы Анхіялас, правінцыя Фесалія. Другая хваля зыходу грэчаскага насельніцтва былa ў 1919 годзе ў выніку балгара-грэчаскага абмену насельніцтвамі[1].
У 1934 годзе назва горада зменена на Паморые.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе і наваколлях з антычных часоў ідзе здабыча солі — найбуйнейшая вытворчасць на Балканскім паўвостраве. Горад таксама вядомы размешчаным на ўскраіне вінна-каньячным заводам «Black Sea Gold» («Чарнаморскае золата»).
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Κωνσταντηνος Α. Βακαλοπουλος,Επιτομη Ιστορια της Μακεδονιας,Εκδοσεις Κυριακιδη,Θεσσαλονικη 1988,σελ.221
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паморые
- Анхиало // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.