Памплона
Горад | |||||
Памплона | |||||
---|---|---|---|---|---|
ісп.: Pamplona, баскск.: Iruñea | |||||
|
|||||
42°49′ пн. ш. 1°39′ з. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Кіраўнік | Joseba Asirón[d] | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Заснаваны | 74 да н.э.[1][2] | ||||
Вышыня цэнтра | 446 м | ||||
Водныя аб’екты | Arga[d], Sadar[d] і Elorz[d] | ||||
Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 198 491 чалавек (2009) | ||||
Афіцыйная мова | іспанская і баскская мова | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | 948 | ||||
Паштовы індэкс | 31001–31016 | ||||
Аўтамабільны код | NA | ||||
|
|||||
pamplona.net (ісп.) | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Памплона (ісп.: Pamplona, баскск.: Iruñea, лац.: Pompaelo, Pompelon, Pompeiopolis, Pampilona) — сталіца аўтаномнай вобласці Навара на поўначы Іспаніі, адзін з найстаражытнейшых гарадоў краіны. Знаходзiцца ля падножжа Заходніх Пірэнэяў, на рацэ Арзе (прытоку Арагона).
Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Куэнка-дэ-Памплона.
Найбольш вядомае свята ў Памплоне — фестываль Сан-Фермін , які праходзіць штогод з 6 па 14 ліпеня (увекавечаны ў рамане Эрнэста Хэмінгуэя «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)»).
Культура
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе два ўніверсітэты: Універсітэт Навары і Публічны ўніверсітэт Навары. Археалагічная і мастацкая спадчына правінцыі прадстаўлена ў Музеі Навары. З 2004 года ў Памплоне праходзіць штогадовы міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Пунта дэ віста». Памплона таксама славіцца сваім энсьера.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гатычны сабор (1397, канчаткова завершаны ў 1527), цяпер Музей рэлігійнага мастацтва
- Сярэднявечныя цытадэль і царква Сан-Сатурніна
- Каралеўскі палац (сярэдзіна XIX стагоддзя)
- Будынак мэрыі ў стылі барока
- Парк Таканера з помнікам герою Навары Х. Гаеру
Музеі
[правіць | правіць зыходнік]- Музей рэлігійнага мастацтва
- Гісторыка-мастацкі музей Навары
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Пабла дэ Сарасатэ (1844—1908), скрыпач і кампазітар