Перайсці да зместу

Панцеляймон Аляксандравіч Куліш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Панцеляймон Аляксандравіч Куліш
укр.: Пантелеймон Олександрович Куліш
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 ліпеня (7 жніўня) 1819[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 (14) лютага 1897[5][6][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Ганна Барвінак[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык, этнограф, паэт, перакладчык, перакладчык Бібліі, публіцыст, літаратурны крытык, выдавец, рэдактар, фалькларыст, крытык, мовазнавец
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Панцеляймо́н Алякса́ндравіч Кулі́ш (26 ліпеня (7 жніўня) 1819, Вароніж, Глухаўскі павет, Чарнігаўская губерня — 2 (14) лютага 1897, хутар Матроніўка, цяпер сяло Алэніўка, Ніжынскага раёна Чарнігаўскай вобласці, Украіна) — выдатны дзеяч украінскага нацыянальнага адраджэння, пісьменнік, фалькларыст, этнограф, мовазнавец, перакладчык, крытык, рэдактар, выдавец, філосаф гісторыі. Спрыяў развіццю ўкраінскай літаратурнай мовы, навукі, філасофіі, гісторыі. Быў актыўным удзельнікам Кірыла-Мяфодзьеўскага таварыства.

Аўтар «кулішоўкі» — першага фанетычнага алфавіта ўкраінскай мовы, які ляжыць у аснове сучаснага ўкраінскага правапісу і вымаўлення.

Іван Франко называў Куліша «першараднай зоркай» ва ўкраінскім пісьменстве[7], «адным з карыфеяў нашай літаратуры»[8]. Найбольш вядомы як перакладчык Бібліі і аўтар першага ўкраінскага гістарычнага рамана «Чорная рада». Пісаў на ўкраінскай і рускай мовах.

Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1892).

  1. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 23 лютага 2021.
  2. Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 23 лютага 2021.
  3. а б Visuotinė lietuvių enciklopedija Online Праверана 25 лютага 2022.
  4. а б Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 25 лютага 2022.
  5. www.sanu.ac.rs Праверана 23 лютага 2021.
  6. https://books.google.fr/books?id=-h6r57lDC4QC&pg=PA295 — С. 295. Праверана 23 лютага 2021.
  7. Франко І. Зібрання творів: У 50 т. — Т. 32. — К., 1981. — С. 169.
  8. Франко І. Зібрання творів: У 50 т. — Т. 33. — К., 1981. — С. 293.