Парастранаўт
Выгляд

Паракасмана́ўт, парастрана́ўт (па-ангельску: parastronaut) — чалавек-інвалід, які прайшоў адпаведнае для касманаўтаў навучаньне дзеля падрыхтоўкі да пілятаванага касьмічнага палёту, дзе можа займаць пасады камандзіра альбо шараговага ўдзельніка экіпажу.
Тэрмін «парастранаўт» прыдумала Эўрапейская касьмічная агенцыя[1]. У 2021 року ЭКА адкрыла набор кандыдатаў на падрыхтоўку астранаўтаў, дзе таксама абумовіла прыняцьце і асобаў зь фізычнымі калецтвамі[2]. У выніку ў ліку 17 кандыдатаў быў адабраны бязногі брытанец[3] Джон Макфол[4][5], які ў 2025 року атрымаў допуск да палётаў на Міжнародную касьмічную станцыю[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Di Giulio, Irene (22 верасьня 2023) Parastronauts in space: what a new space programme can tell us about the way we think of disability (анг.) Fitness Campaign (#FitforKings). King’s College London. Праверана 9 чэрвеня 2025 г.
- ^ N° 9–2021: Apply now to become an ESA astronaut (анг.) Science & Exploration. European Space Agency (31 сакавіка 2021). Праверана 9 чэрвеня 2025 г.
- ^ ESA presents new generation of astronauts (анг.) Science & Exploration. European Space Agency (23 лістапада 2022). Праверана 9 чэрвеня 2025 г.
- ^ Amos, Jonathan (23 лістапада 2022) Disabled man joins European Space Agency's astronaut programme (анг.). BBC. Праверана 9 чэрвеня 2025 г.
- ^ John McFall (анг.) Science & Exploration. European Space Agency. Праверана 9 чэрвеня 2025 г.
- ^ British "parastronaut" becomes first person with a disability to be cleared for ISS mission (анг.) Newsround. BBC (15 лютага 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |