Перайсці да зместу

Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса (С. С. Ключнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Івянецкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1120 партызан (4.7.1944)
Дыслакацыя Заслаўскі, Мінскі, Дзяржынскі, Івянецкі, Радашковіцкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры С. С. Ключнік

Партызанская брыгада імя М. А. Шчорсапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года на базе атрада імя Шчорса, арганізаванага ў маі 1943. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Заслаўскага, Мінскага, Дзяржынскага, Івянецкага, Радашковіцкага раёнаў. 4 ліпеня 1944 года брыгада (1120 партызан, 8 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

  • атрад імя Шчорса;
  • атрад «Перамога»;
  • атрад імя Мікаяна;
  • атрад імя Калініна;
  • кавалерыйскі атрад імя Чапаева;
  • атрад імя Ракасоўскага;
  • атрад імя Шчарбакова;
  • атрад імя Кастуся Каліноўскага.

Начальнік штаба

[правіць | правіць зыходнік]
  • А. С. Шрубко

У лютым — ліпені 1944 года партызаны падарвалі 23 эшалоны, разбурылі каля 150 м. чыгуначнага палатна. Правялі больш за 60 баёў, знішчылі каля 60 аўтамашын ворага.

У 1966 годзе ў вёсцы Траскоўшчына Мінскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены абеліск.