Партыя дэмакратычнага развіцця Туркменістана
| Партыя дэмакратычнага развіцця Туркменістана | |
|---|---|
| туркм.: Türkmenistanyň demokratik ösüş partiýasy | |
| Лідар | Дурдымурад Ходжамухамедаў |
| Дата заснавання | 22 снежня 1990 |
| Дата роспуску | 1993 |
| Штаб-кватэра | Ашгабат |
| Ідэалогія | нацыянал-дэмакратыя, лібералізм |
Партыя дэмакратычнага развіцця Туркменістана (туркм.: Türkmenistanyň demokratik ösüş partiýasy) — незарэгістраваная палітычная партыя Туркменістана, якая дзейнічала з 1990 па 1993 гады. Першапачатковая назва — Дэмакратычная партыя Туркменістана. Старшыня — Дурдымурад Ходжамухамедаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сярод членаў «Агзыбірліка» з’явілася група, якая хацела стварыць партыю. Першапачаткова новая арганізацыя мела назву Дэмакратычная партыя Туркменістана, яе ўзначальваў Дурдымурад Ходжамухамедаў. Арганізацыя была створана 22 снежня 1990 года. Тады прайшла ўстаноўчая канферэнцыя, на якой прысутнічалі ўдзельнікі з Балканскай і Марыйскай вобласцей (зараз — велаятаў). Прадстаўнікі іншых рэгіёнаў увайшлі ў партыю, калі адбылася ў два этапы арганізацыйная канферэнцыя (24 лютага і 19 мая 1991 года)[1].
У адрозненні ад «Агзыбірліка» партыя выступала за больш ліберальную эканоміку, пры гэтым больш увагі надзялялася не незалежнасці, а дэмакратыі. Арганізавала стварэнне Дэмакратычнага кангрэса Сярэдняй Азіі і Казахстана. Арганізацыя ўдзельнічала ў кааліцыі апазіцыйных сіл «Генеш» у 1991 годзе. Першы з’езд партыі прайшоў 20 кастрычніка 1991 года ў Маскве, паколькі ў Туркменістане ўладамі ён быў забаронены. На ім абраны савет з 5 сустаршыняў, кожны з якіх прадстаўляў свой рэгіён[1].
Супрацоўнічала з дэмакратычнымі арганізацыямі як краін Цэнтральнай Азіі, так і Расіі[2]. 26 кастрычніка 1991 года, калі праходзіў рэферэндум, партыя агітавала за незалежнасць, хоць і вагалася. У тым жа годзе арганізацыя спрабавала стварыць моладзевы дыскусійны клуб[1]. 1 сакавіка 1992 года атрымала новую назву — Партыя дэмакратычнага развіцця Туркменістана[3]. Гэта звязана з перайменаваннем кіруючай Камуністычнай партыі Туркменістана ў Дэмакратычную[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Верховский А. 1992, с. 101.
- ↑ Political institutions, parties and leaders // Human Rights and Democratization in the Newly Independent States of the former Soviet Union. — Washington: DC, 1993. — С. 179.
- ↑ Düzgün: Türkmenistan demokrat ösüş partiyasi // Ata-Vatan. — 1992. — № 2. — С. 4.
- ↑ Верховский А. 1992, с. 102.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Düzgün: Türkmenistan demokrat ösüş partiyasi // Ata-Vatan. — 1992. — № 2. — С. 4.
- Dailey E. The Democratic Party (unregistered) // Human Rights in Turkmenistan. — Vienna, 1993. — С. 7. — 46 с. — ISBN 1-56432-111-8.
- Верховский А. Партия демократического развития Туркменистана // Средняя Азия и Казахстан: Политический спектр. — 2-е, испр. и доп. — Москва: Информационно-экспертная группа «Панорама», 1992. — С. 101—102. — 111 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Партия демократического развития Туркменистана. БД «Лабиринт». Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2023. Праверана 6 лістапада 2025.