Парыя
Выгляд
| Парыя | |
|---|---|
| англ. Gulf of Paria, ісп. Golfo de Paria | |
| 10°23′ пн. ш. 62°21′ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Плошча | 7 800 км² |
| Упадаюць | Арынока |
Парыя (англ.: Gulf of Paria; ісп.: Golfo de Paria) — заліў Карыбскага мора, абмежаваны берагам Венесуэлы, уключаючы паўвостраў Парыя, і востравам Трынідад. Злучаны пралівам Бокас-дэль-Драгон з астатняй часткай Карыбскага мора, а пралівам Бока-дэ-ла-С’ерпэ — з пралівам Калумба, які выходзіць у Атлантычны акіян.
Плошча 7800 км², глыбіня да 22 м. Для заліва характэрныя моцныя (больш за 3,5 км/г) прыліўныя цячэнні.
Быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |