Пауэрваёленс
| Пауэрваёленс | |
|---|---|
|   | |
| Вытокі: | хардкор-панк трэшкор грайндкор ёс-кру нойз | 
| Месца і час узнікнення: |  ЗША, канец 1980-х | 
| Музычныя інструменты: | гітара бас-гітара барабаны вакал | 
| Папулярнасць: | андэрграўнд | 
Пауэрваёленс (англ.: Powerviolence) — жанр хардкор-панку, экстрэмальная форма трэшкора.

Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмін быў вылучаны Мэтам Даміно ў 1989 годзе.[1] Упершыню тэрмін як нешта цэласнае быў згаданы ў песні «Hispanic Small Man Power» піянерамі жанру, групай «Man Is the Bastard». Адным з першых узораў пауэрваёленса быў хардкор-панк-гурт «Infest», канца 1980-х, які спрабаваў змяшаць элементы хардкор-панка з больш шумнымі, моцнымі па якасці гуку элементамі, як у гртоў «Lärm» і «Siege». Да пачатку 1990-х жанр, які дагэтуль хутка рос, застыў і спыніўся ў развіцці, і яго найбольш шырока прызнанай і вядомай формай гэтага часу былі такія гурты як «Man Is the Bastard», «Crossed Out», «Neanderthal», «No Comment», «Capitalist Casualties», і «Manpig».[2] Да канца 1990-х практычна ўсе яркія пауэрваёленс-гурты чэрпалі натхненне з «Siege and Deep Wound», «Cryptic Slaughter», «Septic Death», «Negative FX» і ранніх «Corrosion of Conformity», так як іх папярэднікі з’яўляюцца ўзорам такога жанру, як трэш-метал ці трэшкор.
Зноскі
- ↑ Six Reasons Why Infest Might Be The Most Hardcore Band Ever. miaminewtimes.com. Miami New Times. Праверана 27 красавіка 2017.
- ↑ An Oral History of Powerviolence. lioncitydiy.blogspot.com. Lion City DIY. Праверана 14 лютага 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік] На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
