Паўднёва-Арэгонскі ўніверсітэт
Выгляд
| Паўднёва-Арэгонскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Southern Oregon University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Southern Oregon University |
| Заснаваны | 1872 |
| Студэнты | 5 140[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Эшленд, Арэгон, ЗША |
| Сайт | sou.edu |
Паўднёва-Арэгонскі ўніверсітэт (англ.: Southern Oregon University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Эшленд у штаце Арэгон, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня была заснавана ў 1872 годзе як Эшлендская акадэмія, знаходзіцца ў сваім цяперашнім месцы з 1926 года і была вядома пад дзевяццю іншымі назвамі, перш чым прыняць сваю цяперашнюю назву ў 1997 годзе. Кампус знаходзіцца ўсяго ў 14 мілях ад мяжы штата Арэгон з Каліфорніяй і займае 175 акраў. Універсітэт з'яўляецца сябрам Амерыканскай асацыяцыі дзяржаўных каледжаў і універсітэтаў.
Дыдактычныя падраздзяленні
[правіць | правіць зыходнік]- мастацтваў
- бізнесу, камунікацый і экалогіі
- адукацыі, здароўя і лідарства
- гуманітарных навук і культуры
- сацыяльных навук
- прыродазнаўчых навук, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўднёва-Арэгонскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы