Туркестанская вобласьць
| Туркестанская вобласьць | |
| каз. Түркістан облысы рас. Туркестанская область | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Казахстан |
| Статус | вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Туркестан |
| Улучае | 11 раёнаў, 4 месты абласнога падпарадкаваньня |
| Найбольшы горад | Туркестан |
| Іншыя буйныя гарады | Кентаў |
| Дата ўтварэньня | 2018 |
| Акім вобласьці | Жансеіт Туймебаеў |
| Насельніцтва (2018) | 1 968 899 (10,72%, 2-е месца) |
| Шчыльнасьць | 16,88 чал./км² (1-е месца) |
| Нацыянальны склад | казахі, узбэкі |
| Плошча | 116 280 км² км² (4,3%%, 13-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Туркестанскай вобласьці | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +6 |
| Код ISO 3166-2 | KZ-61 |
| Тэлефонны код | +7 725х xx-xx-xx |
| Паштовыя індэксы | 16 xxxx |
| Код аўтам. нумароў | X,13 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Туркестанская вобласьць (па-казаску: Түркістан облысы, па-расейску: Туркестанская область, да 2018 году — Паўднёва-Казахстанская вобласьць) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Казахстану, вобласьць. Разьмешчаная на поўдні краіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Туркестан.
Вобласьць была ўтворана 10 сакавіка 1932 году як Паўднёва-Казахстанская вобласьць з цэнтрам у горадзе Шымкент (Чымкент). З 3 траўня 1962 году па 6 ліпеня 1992 году вобласьць называлася Чымкенцкай. У 1992 г. вобласьці вярнулі ранейшую назву — Паўднёва-Казахстанская. У 2018 годзе Шымкент быў выдзелены з вобласьці і атрымаў статус гораду рэспубліканскага значэньня, цэнтар вобласьці пераведзены ў Туркестан, вобласьць перайменавана ў Туркестанскую.
Мяжуе з Кызылардзінскай (на захадзе), Карагандзінскай (на поўначы) ды Жамбылскай (на ўсходзе) вобласьцямі, а таксама з Узбэкістанам (на поўдні).