Паўль Цэлан
| Паўль Цэлан | |
|---|---|
| рум.: Paul Celan | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | ням.: Paul Antschel[1] |
| Дата нараджэння | 23 лістапада 1920[2][3][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | мерк. 20 красавіка 1970[5] (49 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Gisèle Lestrange[d] |
| Дзеці | Eric Celan[d] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, паэт-песеннік, эсэіст, перакладчык, літаратурны рэдактар, пісьменнік |
| Жанр | паэзія |
| Мова твораў | французская, нямецкая і румынская |
| Прэміі | |
| Подпіс |
|
| celan-projekt.de (ням.) | |
Паўль Цэлан (ням.: Paul Celan, [ˈpaʊl ˈtselan]; сапраўднае імя Паўль Анчэль, ням.: Paul Antschel, рум.: Paul Ancel; 23 лістапада 1920[2][3][…], Чарнаўцы, Каралеўства Румынія[4][1] — мерк. 20 красавіка 1970[5], Парыж, Францыя[6][4]) — нямецкамоўны румынскі, пазней французскі паэт і перакладчык. Сям’я Анчэль належала да ліку нямецкамоўных яўрэяў Букавіны, і Паўль з юнацтва пісаў вершы на роднай для яго нямецкай мове. Другую сусветную вайну Паўль Анчэль перажыў у гета ў Чарнавіцах і потым на лагерных работах; яго бацькі загінулі ў час Халакосту. Халакост стаў тэмай ранняга і найбольш вядомага верша паэта, «Фуга смерці», апублікаванага, як і пазнейшыя вершы, пад псеўданімам Паўль Цэлан (анаграма прозвішча Анчэль у румынскім напісанні).
Правёўшы некалькі гадоў у Бухарэсце і Вене, Цэлан у 1952 годзе асталяваўся ў Парыжы. У 1955 годзе ён атрымаў грамадзянства Францыі. Зборнік 1952 года «Мак і памяць», у які ўвайшла і «Фуга смерці», зрабіў Цэлана вядомым у літаратурных колах Германіі. У наступныя гады, жывучы ў Парыжы і выкладаючы ў Вышэйшай нармальнай школе, паэт выдаваў свае творы ў Германіі і прыязджаў туды для ўдзелу ў чытаннях і іншых мерапрыемствах. Нямецкі літаратурны істэблішмент не адразу прыняў Цэлана, але ў канцы 1950-х яму былі прысуджаны дзве прэстыжныя ўзнагароды — Брэменская літаратурная прэмія (1958) і прэмія Георга Бюхнера (1960). У 1960-я гады Цэлана не аднойчы вылучалі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Паралельна з сярэдзіны 1950-х гадоў удава паэта Івана Голя Клэр публічна абвінавачвала Цэлана ў плагіяце вершаў Голя. Хоць гэтыя абвінавачанні амаль ніхто не падтрымаў, яны выклікалі ў Цэлана прагрэсуючы псіхічны разлад, які ў другой палове 1960-х прывёў да некалькіх нервовых зрываў і шпіталізацый. 20 красавіка 1970 года Цэлан пайшоў з жыцця, скочыўшы ў Сену.
Паэзія Цэлана (асабліва яго познія вершы, што адрозніваюцца фрагментаванасцю, «ламаным» сінтаксісам і выкарыстаннем рэдкіх слоў, у тым ліку прыдуманых самім паэтам) застаецца прадметам акадэмічнай цікавасці філосафаў, якія займаюцца праблемамі мовы і камунікацыі. «Фуга смерці» і іншыя вершы Цэлана, у якіх закранаецца тэма Халакосту, разам з яго асабістым досведам і тым, што ён пісаў па-нямецку, разглядаюцца як адзін з галоўных доказаў магчымасці «пісаць вершы пасля Асвенціма». Цэлан лічыцца найбольш значным нямецкім, а магчыма, і еўрапейскім паэтам пасляваеннага часу[9][10][11][12][13].
На беларускую мову творы Паўля Цэлана перакладалі Юлія Цімафеева[14], Ігар Бабкоў, Ганна Янкута, Яна Красоўская.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в пасведчанне аб смерці — С. 6. Праверана 31 студзеня 2025.
- ↑ а б Paul Celan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Paul Celan // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё Catalog of the German National Library Праверана 14 лістапада 2024.
- ↑ а б Celan // Babelio — 2007.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ https://www.observatorcultural.ro/articol/paul-celan-a-fost-o-necesitate-cel-mai-important-scriitor-pe-care-trebuia-sa-l-cunosc/
- ↑ https://archive.org/details/sorana-vol-1-ochiurile-retelei-full-pdf/page/n13/mode/1up
- ↑ Paul Celan. Academy of American Poets. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2022. Праверана 12 жніўня 2022.
- ↑ Celan-Handbuch 2017, S. 374.
- ↑ Joris 2005, p. 14.
- ↑ Felstiner 1995, p. xvi.
- ↑ Anderson, M. A Poet at War With His Language (англ.). The New York Times (31 студзеня 2000). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2022. Праверана 18 жніўня 2022.
- ↑ Паўль Цэлан. Выбраныя вершы. Мінск: Зміцер Колас, 2022. (Серыя «Паэты планеты».)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Celan-Handbuch: Leben – Werk – Wirkung (ням.) / May, M., Goßens, P., Lehmann, J. — Springer-Verlag, 2017. — 441 с. — ISBN 9783476053312.
- Introduction: "Polysemy without mask" // Paul Celan: Selections (англ.) / Joris, P. — University of California Press, 2005. — С. 3—36. — 242 p. — ISBN 9780520937925.
- Felstiner, J. Paul Celan: Poet, Survivor, Jew (англ.). — New Haven: Yale University Press, 1995. — 344 с. — ISBN 0300060688.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Паўль Цэлан на сайце часопіса ПрайдзіСвет
- Вершы Паўля Цэлана ў перакладах на беларускую мову. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2025.