Перайсці да зместу

Паўночнік палявы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночнік палявы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Knautia arvensis (L.) Coult. (1823)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35408
NCBI  105271
EOL  467218
GRIN  t:21181
IPNI  319318-1
TPL  kew-2334543

Паўночнік палявывід кветкавых раслін сямейства варсянкавых.

Шматгадовая карэнішчавая расліна вышынёй да 1 м, густа ўкрытая шчаціністымі валаскамі. Сцёблы прамастойныя. Лісце лірападобнае або перыстараздзельнае, супраціўнае, прыкаранёвае і ніжняе сцябловае звужана ў доўгі чаранок, верхняе — сядзявае. Кветкі дробныя, ліловыя, блакітна-бэзавыя ў галоўчатых суквеццях. Плод — сямянка.

Арэал віда ўключае Сярэднюю і Атлантычную Еўропу, Перадкаўказзе, захад Заходняй Сібіры, захад Сярэдняй Азіі. На Беларусі расліна трапляецца ў лясах, на лугах, палях, уздоўж дарог.

Фарбавальная, меданосная расліна.