Пеньяс
Выгляд
| Пеньяс | |
|---|---|
| ісп. Golfo de Penas | |
| 47°15′ пд. ш. 75°00′ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Сярэдняя велічыня прыліва | 1,6 м |
| Найбольшая глыбіня | 146 м |
Пеньяс (ісп.: Golfo de Penas — «заліў няшчасця») — заліў Ціхага акіяна, ля паўднёвых берагоў Чылі. Размешчаны паміж паўвостравам Тайтаа на поўначы і архіпелагам Гуаянека на поўдні.
Даўжыня заліва складае каля 80 км, шырыня — 65 км. Глыбіня дасягае 146 м. У заліве знаходзіцца буйны востраў Хаўер. Прылівы няправільныя паўсутачныя, вышыня даходзіць да 1,6 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пеньяс (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.