Перайсці да зместу

Перавалоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Перавалоцкі
51°52′43″ пн. ш. 54°11′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Арэнбургская вобласць
Муніцыпальны раён Перавалоцкі раён[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1738
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 8 467 чал. (2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 461261, 461262 і 461263
Код АКАТП 53237824001
Паказаць/схаваць карты
Перавалоцкі (Расія)
Перавалоцкі
Перавалоцкі

Перавалоцкі (руск.: Переволо́цкий) — пасёлак (да 1999 — пасёлак гарадскога тыпу), адміністрацыйны цэнтр Перавалоцкага раёна Арэнбургскай вобласці Расіі. Размешчаны на левым беразе ракі Самары (прыток Волгі). Чыгуначная станцыя (на лініі Кінель — Арэнбург).

У чэрвені 1738 года была заснавана Перавалоцкая крэпасць. Тут быў размешчаны валок з ракі Самары, прытоку Волгі ў раку Камыш-Самару, прыток Урала. Адміністрацыйна сяло ўваходзіла ў склад Арэнбургскага павета. З 13 лютага 1935 года сяло Перавалоцкае — адміністрацыйны цэнтр Перавалоцкага раёна. Рашэннем выканаўчага камітэта Арэнбургскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1959 года сяло Перавалоцкае Перавалоцкага раёна аднесена да катэгорыі рабочых пасёлкаў, з прысваеннем яму наймення — рабочы пасёлак Перавалоцкае.

Зноскі