Перасвет-Солтаны
Выгляд
| Перасвет-Солтаны | |
|---|---|
| Герб уласны «Солтан». | |
| Падданства | |
Солтаны, частка роду карысталася прыдомкам Перасвет або Перасвятовічы — вялікалітоўскі шляхецкі род герба ўласнага «Солтан» (які часта называюць «Сыракомляй»).
Адгалінаванне валынскага роду Ставецкіх (Шышкаў Ставескіх), нашчадкі пана Солтана Стэцковіча Ставецкага, вядомага ў 1-й палове XVI ст., ад якога пайшла кіеўская галіна роду[1].
Перасвет-Солтаны, якія жылі ў Рэчыцкім павеце, напэўна, аднаго паходжання з Солтанамі з Кіеўскага павета.
У XVII ст. радаводы шляхецкага роду Перасвет-Солтанаў, магнацкага Солтанаў і баярскага Солтанавічаў змяшаліся, і вызначэнне, хто з пазнейшых асоб з прозвішчам Солтан да якога роду належыць, патрабуе асобнага даследавання для кожнай.
Вядомы асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслаў Солтан (1756—1836) — харунжы вялікі літоўскі (з 1782) і падкаморы вялікі літоўскі (з 1790), маршалак надворны літоўскі (1791—1792); староста слонімскі; генерал-ад’ютант літоўскай польнай булавы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Однороженко О. Руські родові герби XIV—XVI ст. як генеалогічне джерело // Збірка наукових праць / Голова редколегії В. А. Смолій; упорядник В. В. Томазов. — К.: ВД «Простір», 2013. — Вип. І. — 440 с. — С. 410.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксея Шаланда Гербы роду Солтанаў у Інфлянтах у XVIII ст. // Герольд Litherland № 24 Архівавана 10 ліпеня 2024. — Горадня-Менск, 2023. — С. 40—47.