Перайсці да зместу

Перламутраўка вялікая лясная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перламутраўка вялікая лясная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Argynnis paphia Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  171802
EOL  154538

Перламутраўка вялікая лясная (Argynnis paphia) — від матылькоў сямейства Німфаліды (Nymphalidae). Размах крылаў 54-70 мм.

Верхнія крылы цёмна-аранжавага колеру з чорнымі плямамі, ніжнія зялёнага колеру са срэбнымі палосамі. Самцы меншыя і бялейшыя, чым самкі. Вусені чорнага і карычневага колераў з дзвюма жоўтымі лініямі ўздоўж спіны.

Шырока распаўсюджаны ва ўмеранай Еўропе і Азіі.

Дарослыя асобіны ядуць нектар розных кветак і нектар з тлей. Яны добра лётаюць, і іх можна ўбачыць на высокай хуткасці над кронамі дрэў. Пераважнае месца пражывання — рэдкія сонечныя лісцяныя лясы, асабліва дубравы, хоць яны жывуць і ў іглічных лясах.

Вусені вылупляюцца з яец у жніўні і адразу ж уваходзяць у стан спячкі да наступнай вясны. Пасля абуджэння яны падаюць на зямлю і сілкуюцца Фіялка|фіялкамі ля аснавання дрэва. Звычайна кормяцца ў начны час. Дарослыя асобіны з’яўляюцца ў чэрвені.