Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі рыхлыя, зялёныя або жоўта-зялёныя, бліскучыя.
Сцябло з лісцем.
Сцябло ўзыходнае, даўжынёй 10-15 см, з ляжачай асновай, карычнева-чырвонае, акругла-аблісцелае. Лісце чарапічнае, увагнутае, злёгку складкаватае, прадаўгавата- або шырокаяйцападобнае, на верхавінцы тупое, закругленае або кароткаадагнутае слабазубчастае. Жылка кароткая, падвойная ці непрыкметная.
Каробачкі.
Каробачка схіленая, падоўжана-яйцападобная, на чырвонай ножцы. Перыстом двайны. Каўпачок клабукападобны. Вечка конусападобнае, тупое.
Пашыраны ў Галарктыцы, радзей у гарах Паўднёвай Амерыкі. Тыповы кампанент брыяфлоры хвойных лясоў, часта ўтварае амаль суцэльнае покрыва. На Беларусі трапляецца на сухой лясной глебе, у хмызняках, на сухіх лугах, мохавых балотах. Спараносіць восенню.
Стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця шапкавых грыбоў. Служыць сховішчам для дробных жывёл.
У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў няясныя праз неўжыванне зносак.
Сцвярджэнні, не падмацаваныя крыніцамі, могуць быць пастаўлены пад сумненне і выдалены. Вы можаце палепшыць артыкул, дадаўшы дакладнейшыя спасылкі на крыніцы.