Плошча Леніна (станцыя метро, Санкт-Пецярбург)
Выгляд
«Плошча Леніна» руск.: Площадь Ленина | |
|---|---|
Кіраўска-Выбаргская лінія | |
| Пецярбургскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 1 чэрвеня 1958 |
| Праектная назва | «Фінляндскі вакзал»[1][2] |
| Раён | Калінінскі |
| Акруга | Фінляндская |
| Тып | пілонная, са скарочанай цэнтральнай залай |
| Глыбіня залажэння, м | ≈ 71 |
| Тып платформаў | астраўная |
| Форма платформаў | прамая |
| Архітэктары | А. К. Андрэеў |
| Архітэктары вестыбюляў |
А. К. Андрэеў, Ю. М. Казлоў |
| Выхад да вуліц | Плошча Леніна, вуліца Камсамола, Боткінская вуліца |
| Пераходы на станцыі | Фінляндскі вакзал |
| Аператары сотавай сувязі |
«Мегафон», «МТС», «Білайн», «Tele2» |
| Код станцыі | ЛН |
| Суседнія станцыі | Чарнышэўская і Выбаргская |
«Плошча Леніна» — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Размешчана на Кіраўска-Выбаргскай лініі, паміж станцыямі «Чарнышэўская» і «Выбаргская».
Станцыя адкрыта 1 чэрвеня 1958 года ў складзе другой чаргі метрапалітэна «Плошча Паўстання» — «Плошча Леніна». Назва звязана з размяшчэннем першага наземнага вестыбюля.
У праекце станцыя насіла назву «Фінляндскі вакзал». Тэма афармлення станцыі — вяртанне У. І. Леніна ў чэрвені 1917 года з Фінляндыі ў Петраград.