Перайсьці да зьместу

Плянісфэра Маўро

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фра Маўро
«Плянісфэра», 1450 (575 гадоў таму)

«Плянісфэра» Маўро — вэнэцыянская мапа сьвету 1450 году.

Мапограф Фра Маўро быў манахам ордэна камальдулаў з манастыра сьвятога Міхала ў Вэнэцыянскай рэспубліцы. Ягоная мапа была першай, дзе пазначылі землі Вялікага Княства Літоўскага. На мапе адлюстравалі такія рэкі, як Дзьвіна, Нёман і Дняпро. Аўтар нанёс на мапу дарогі, якія злучалі ваяводзтвы ВКЛ, а таксама буйныя гарады, сярод якіх былі Полацак, Смаленск, Віцебск і Горадня. Адначасна на мапе суседнічалі такія тапонімы, як эўрапейская Сарматыя, Чорная Русь, Літва, Чырвоная Русь і Белая Русь[1].

У ліпені 2014 году копію «Плянісфэры» Фра Маўро прадставілі ў менскай арт-прасторы «Цэх» на выставе «Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, альбо Вялікае Княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах». Адным з арганізатараў выставы быў кнігавыдавец Эдуард Куфцерын, а навуковым рэдактарам выступіў Алег Дзярновіч[1].

  1. ^ а б Ларыса Цімошык. Гістарычны навігатар: «Вялікае Княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах» // Ігуменскі тракт. — 29 ліпеня 2014. — № 25 (83).